1 мая — Адзіны дзень вольнага спорту Беларусі! Далучайся!
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае ініцыятыву Фонду спартыўнай салідарнасці #ЗборнаяЗОЖ, што аб'яднала беларусаў, якія хочуць палепшыць якасць свайго жыцця і здароўя!
Многія з нас ведаюць пра карысць заняткаў спортам. А яшчэ ўсе мы ведаем, як станоўча дзейнічае свежае паветра на наш арганізм. А цяпер уявіце, які эфект аказвае сумяшчэнне гэтых двух заняткаў. Выбірайце від спорту па душы і далучайцеся!
У гэтую суботу, 1 мая, мы выйдзем на вуліцы нашай цудоўнай краіны, каб заняцца спортам!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter