Усе навіны

Вуліца Вольнай Беларусі ў Беластоку

Папярэднія навіны

en   ru


Сёння (26.10.2022) ў Беластоку на паседжанні гарадскога савету было прынятае рашэнне аб перайменаванні вуліцы, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку, у вуліцу Вольнай Беларусі. Таксама было прынятае рашэнне аб наданні кругавой развязцы назвы Вольнай Украіны.

У пачатку сакавіка гэтага года Павел Латушка прапанаваў Прэзідэнту Беластока перайменаваць вуліцу Электрычную ў вуліцу Вольнай Беларусі. На гэтую прапанову звярнулі ўвагу многія медыя, сярод якіх Gazeta Wyborcza, Radio Białystok, Dzień dobry Białystok, Kurier Poranny, Белсат, Мost Media. Пазней гэтае пытанне Павел Латушка зноў узняў падчас сустрэч у Беластоку ў ліпені.

Прэзідэнт горада Беласток Тадэвуш Трускаляскі падтрымаў прапанову кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ініцыяваць перайменаванне вуліцы Электрычнай, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку.

«Перайменаванне вуліцы Электрычнай у вуліцу Вольнай Беларусі - гэта жэст падтрымкі і павагі беларусам, якія змагаюцца за свабоду. У турмах рэжыму Лукашэнкі знаходзяцца больш за 1300 палітычных зняволеных, у тым ліку актывіст Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут» — падкрэслівалася ў абгрунтаванні праекта.

«Змена назвы вуліцы Электрычнай, дзе размешчаны будынак Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, у вуліцу Вольнай Беларусі і прысваенне кругавой развязцы наймення „Вольнай Украіны“ з’яўляецца важным жэстам падтрымкі, таму што сёння на нашых вачах адбываюцца гістарычныя падзеі, звязаныя з барацьбой двух народаў за сваю дзяржаўнасць і нават за сваё права на існаванне. Сімвалізм гэтага рашэння звязаны з тым, што без незалежнай Украіны практычна немагчыма ўявіць сабе незалежную і свабодную Беларусь.» — адзначыў Павел Латушка.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter