Усе навіны

Узбуджэнне крымінальных спраў за гвалт на Акрэсціна

Архіў навін

Падача заяваў аб узбуджэньні крымінальных справаў за гвалт на Акрэсьціна. Нам патрэбна ваша дапамога!


Каманда НАУ сабрала матэрыялы па некалькіх пацярпелых ад гвалту ў ізалятары часовага ўтрымання Акрэсціна для перадачы ў польскія праваахоўныя органы. Таксама наша каманда знайшла адвакатаў, якія бясплатна падрыхтавалі заявы аб узбуджэнні крымінальных спраў. У выпадку ўзбуджэння гэтых крымінальных спраў мы будзем патрабаваць выкліку падазраваных у польскія праваахоўныя органы і аб’яўлення іх у міжнародны вышук.

Згодна з польскім заканадаўствам праваахоўныя органы прымаюць дакументы толькі ў ліцэнзаванага перакладчыка (прысяжнага перакладчыка). Пераклад уключае ў сябе юрыдычныя і медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць факт гвалту. Усе прысяжныя перакладчыкі, з якімі мы звязваліся, гатовы працаваць на стандартных для іх умовах.

Дакладная сума за перавод будзе вядома па факце, але на сёння ўжо складае як мінімум 5000 злотых. У выпадку, калі перакладчык справіцца за меншыя грошы, астатак сродкаў будзе выкарыстаны для пераводу аналагічных заяў у іншых краінах, дзе НАУ таксама рыхтуюцца заявы да падачы ў мясцовыя пракуратуры.

Нам патрэбная ваша дапамога для таго, каб падаць гэтыя дакументы ў інтарэсах пацярпелых ад гвалту беларусаў і працаваць над прыцягненнем усіх вінаватых да адказнасці. Збор сродкаў на афармленне дакументаў, неабходных для падавання праваахоўным органам Польшчы.

Дапамажыце, перш за ўсё, сваім блізкім і, калі ў вас застанецца магчымасць, падтрымайце працу і нашай каманды: спасылка.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter