Усе навіны

Месяц беларускай культуры пройдзе ў Польшчы

Архіў навін

Пасол Аўстрыі ў Варшаве і НАУ арганізуюць Месяц беларускай культуры


19 студзеня 2022 у Аўстрыйскім доме культуры ў Варшаве быў прэзентаваны маштабны культурны праект па правядзенні з 6 чэрвеня па 7 ліпеня 2022 года Месяца беларускай культуры.

Амбасада Аўстрыі ў Варшаве і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне арганізуюць Месяц беларускай культуры ў Польшчы, каб падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў творчых прафесій, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

— Для многіх беларусаў спосабам выжыць ва ўмовах дыктатуры стала кніга, спектакль у Інтэрнэце, дакументальны фільм, анлайн-канцэрт — усё тое, што можа сказаць артыст праз сваю душу. І для нас каб тыя, хто стварае культурнае багацце народа, хутка змаглі вярнуцца ў Беларусь і тварыць для развіцця нацыянальнай культуры краіны - заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас прэзентацыі.

У плыні месяца ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы пройдуць беларускія канцэрты, выставы, кінапаказы, тэатральныя импрезы, літаратурныя вечары, перформансы, лекцыі і майстар-класы.

Адкрые Месяц беларускай культуры Міжнародная канферэнцыя «Беларуская культура ва ўмовах рэпрэсій і эміграцыі: выклік і магчымасці» з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры еўрапейскіх краін, парламентаў і пасольстваў, міжнародных праваабарончых арганізацый, а таксама пацярпелых ад рэпрэсій беларускіх дзеячаў культуры.

Прадстаўлены праект Месяца культуры атрымаў падтрымку з боку прысутных прадстаўнікоў пасольстваў краін ЕС, ЗША, Швейцарыі і іншых краін, якія выказалі гатоўнасць выступіць яго партнёрамі.

НАУ запрашае партнёраў і іншыя культурныя ініцыятывы падключыцца да Месяца беларускай культуры

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter