Кiраўнiк НАУ i былы міністр культуры Павел Латушка адкрывае Мiжнародны тыдзень беларускай культуры
— Культура — наш падмурак. Без яе няма асобы і няма нацыі. Менавіта культурная прыналежнасць, культурны код вызначае народ і яднае яго. Без нацыянальнай культуры не можа быць незалежнай і суверэннай дзяржавы.
Мы — нашчадкі Купалы, які марыў аб вольнай і незалежнай Беларусі. А сёння мы — купалаўская грамада, якая набліжае Новую Беларусь. Упэўнены, што хутка мы будзем глядзець сапраўдную «Паўлінку» ад сапраўдных купалаўцаў на нашай роднай сцэне ў Мінску, а на вуліцах беларускіх гарадоў будуць гучаць вольныя песні.
Сёння ж, пачынаючы Міжнародны тыдзень беларускай культуры, заклікаю ўсіх беларусаў далучыцца, каб наш голас і наша песня гучала ва ўсім свеце, — заявiў Павел Латушка.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае агульны праект дэмсілаў аб правядзенні тыдня беларускай культуры з 5 па 11 лiпеня.
Як можна паўдзельнічаць?
- прачытаць верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» і апублікаваць запіс з тэгам #by_culture.
- ускласці кветкі да помнікаў беларускіх дзеячоў культуры (напрыклад, да помніка Купалы 7 ліпеня);
- калі вы жывяце ў іншых краінах, узняць наш сцяг над вашымі мэрыямі, знакавымі мясцінамі, прыватнымі дамамі;
- распавесці пра любімага сучаснага беларускага артыста ў сацсетках;
- сплясці вянкі;
- адсвяткаваць Купалле: запусціць феерверкі, намаляваць ўласную Папараць-кветку і загадаць галоўнае жаданне!
Культура — душа народа, а нашы душы адкрыты да дабра і святла.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter