Новы ўказ нелегітымнага прэзідэнта — гэта пачатак эканомікі абмежаванняў, якія закране кожнага. І адназначны сігнал для ўсіх, хто сумняваўся і працягваў трымаць грошы ў беларускіх банках
Сёння Павел Латушка звярнуўся да ўсіх беларусаў з заклікам працягваць акцыю «Банкамат-абменнік-банк» і асобна падкрэсліў важнасць трэцяга кроку ў гэтай формуле. Гаворка пра зняцце ўсіх дэпазітаў — як валютных, так і рублёвых.
Мы ўсе ўбачылі, як банкі рэагуюць на нашы дзеянні: у банкаматах не хапае наяўных, а ў многіх абменных пунктах адсутнічае ў продажы валюта — што па адной з версій з’яўляецца штучным абмежаваннем прапановы.
Мы можам не прымаць гэтую версію, аднак 9 ліпеня 2021 г. у сілу ўступіць Закон ад 30 чэрвеня 2020 г., N 36−3 «Аб змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю». А каб прывесці цяперашняе заканадаўства ў адпаведнасць з ім, сёння быў падпісаны Указ № 154.
Паводле новага закона, Нацбанк атрымае паўнамоцтвы сумесна з Саўмінам ўводзіць валютныя абмежаванні «ў выпадку пагрозы эканамічнай бяспекі, у тым ліку стабільнасці фінансавай сістэмы, калі сітуацыя не можа быць вырашана іншымі мерамі эканамічнай палітыкі» — аж да ўстанаўлення забароны на правядзенне валютных і валютна-абменных аперацый на тэрмін да 1 года.
Пра цяперашнюю сітуацыю ў эканоміцы мы ўжо пісалі не раз — і папярэджвалі пра абмежаванні, што рыхтуюцца. Сёння нам усім важна зразумець — акрамя абмежаванняў, ні ў Нацбанка, ні ў рэжыма не засталося адэкватных метадаў рэгулявання эканомікі. А для ўтрыманьня ўлады рэжым пойдзе на любыя меры — ад забароны на продаж валюты да замарозкі і нават экспрапрыяцыі укладаў. Тут нам варта ўспомніць і выкрыццё дэпазітарных ячэек у Белгазпрамбанку ў чэрвені 2020 г. — змесціва якіх да гэтага часу вярнулі далёка не ўсім.
Так ці гатовыя мы чакаць, пакуль рэжым дабярэцца і да нашых рахункаў і укладаў? Відавочна, што гэтае пытанне для кожнага беларуса павінна стаць рытарычным, а ў беларускіх банках не павінна застацца ніводнага нашага дэпазіту.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter