Нюрнбергскі працэс — важны і беспрэцэдэнтны крок у развіцці міжнароднага права. Упершыню ў гісторыі злачынцам выразна далі зразумець: якія б высокія пасады яны ні займалі, яны ўсё роўна панясуць пакаранне. Калі не ў рамках правасуддзя сваёй краіны, то ў рамках універсальнай юрысдыкцыі.
У Беларусі злачынцы рэжыму Лукашэнкі пакуль карыстаюцца сваёй беспакаранасцю, а крымінальныя справы ўзбуджаюць не супраць вінаватых, а супраць пацярпелых. Але ўжо больш за год беларусы збіраюць доказы злачынстваў, учыненых падчас выбарчай кампаніі і пасля яе.
І мы ўсё больш настойліва і больш пераканаўча паказваем, што пазбегнуць правасуддзя не атрымаецца. Прававая канферэнцыя ў Нюрнбергу стане важным этапам на шляху да аднаўлення справядлівасці ў Беларусі. У Нямеччыне мы падвядзем прамежкавыя вынікі міжнародна-прававога ўздзеяння на рэжым, выявім слабыя бакі і прымем план дзеянняў, які дапаможа паспяховаму прасоўванню справы.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter