Усе навіны

Беларусь уцягнута ў вайну

Архіў навін

Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка на канале «І Грымнуў Грэм» выказаўся на тэму акупацыі Беларусі


У адпаведнасці з міжнародным правам краіна, якая аддала сваю тэрыторыю для ажыццяўлення агрэсіі, з’яўляецца саўдзельнікам і лічыцца агрэсарам. Беларусь аказалася ўцягнутай у вайну, у якой у яе першапачаткова не было ніякіх інтарэсаў. Гэты факт увойдзе ў падручнікі гісторыі як прыклад абсалютна бяздумнай і недальнабачнай палітыкі.

Лукашэнка ўжо запісаў сябе ў ваенныя злачынцы незалежна ад таго, увядзе ён наземныя войскі ва Украіну ці не. Па наяўнай у нас інсайдэрскай інфармацыі, баявы дух у беларускіх войсках не такі высокі, як таго хацелі б бачыць у расійскіх штабах. Гэта павышае рызыку таго, што беларускія салдаты могуць здацца ў палон ці перайсці на бок Украіны.

Адзінае рацыянальнае тлумачэнне парадаксальнай сітуацыі, у якой апынулася Беларусь — гэта прызнанне факту акупацыі тэрыторыі нашай краіны Расійскай Федэрацыяй. Ва ўмовах поўнага правалу знешняй палітыкі Беларусь уцягнута ў вайну без уліку меркавання народа, без адпаведных прававых рашэнняў, без якіх-небудзь гістарычных, палітычных ці эканамічных перадумоў.

У будучыні трэба было б вызначыць выразныя рамкі для інфармацыйна-прапагандысцкай працы, каб выключыць заахвочванне імперыялізму, шавінізму і агрэсіўных планаў па пашырэнні сваёй тэрыторыі.

У рамках адзінай стратэгіі ціску на рэжым Лукашэнкі дэмакратычныя сілы набліжаюць той момант, калі ў Беларусі ўсталюецца новая дэмакратычная ўлада, якая будзе адкрытая для ўсіх і зможа па-сапраўднаму абараніць нацыянальныя інтарэсы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter