План «Перамога» — гэта набор канкрэтных дзеянняў, распрацаваны для кожнага зарэгістраванага беларуса. А чат-бот плана «Перамога» — інструмент для ўсіх удзельнікаў, каб масава, скаардынавана і адначасова выканаць гэтыя дзеянні. Агульная мэта плана — аднавіць законнасць у краіне і вярнуць уладу народу.
Важна! Вам не трэба будзе пакідаць ваш тэлефон, пошту, імя і дакладны адрас. Калі ў вас запытваюць нейкія з гэтых дадзеных — вам трапіўся фэйк гэтага бота, спыніце і выдаліце яго.
Пасля збору інфармацыі праз чат-бот Сітуацыйна-аналітычны цэнтр з улікам колькасці ўдзельнікаў, іх рэсурсаў і навыкаў сфармуе канкрэтны план дзеянняў для кожнай групы. Масавасць — важны залог поспеху плана.
На сайце вы знойдзеце не толькі адказы на папулярныя пытанні пра план «Перамога», але і відэаінструкцыю, пазней — улётку для распаўсюду.
Далучайцеся да плана «Перамога», распавядайце пра яго сябрам, блізкім, калегам, суседзям — і наогул усім.
Telegram-bot плана «Перамога» — спасылка
Сайт плана — спасылка
E-mail САЦ — спасылка
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter