Усе навіны

Адукацыйная магчымасць у сферы мясцовага самакіравання

Архіў навін

Варшаўскі ўніверсітэт у супрацы з Вольным беларускім універсітэтам праводзіць набор кандыдатаў на спэцыяльную праграму падрыхтоўкі спэцыялістаў у галіне самакіравання


en   ru


Патрабаванні да кандыдатаў:
  • беларускае грамадзянства;
  • завершаная вышэйшая адукацыя;
  • веды і зацікаўленасць да пытанняў у сферы рэгіянальнай і мясцовай палітыкі, эканомікі, самакіравання;
  • валоданне польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе разумець лекцыі;
  • узрост: да 40 гадоў (у выключных выпадках больш).

Неабходныя дакументы:
  • запоўненая анкета кандыдата (спампаваць можна тут);
  • копія беларускага пашпарта;
  • копія дыплома / пасведчання аб заканчэнні ВНУ разам з атрыманай вучонай ступенню;
  • CV з інфармацыяй аб адукацыі, папярэднім досведзе, публікацыях, тэме дысертацый і валоданні мовамі;
  • матывацыйны ліст.

Варшаўскі ўніверсітэт прапануе:
  • бясплатнае навучанне (лекцыі, практыкаванні і, калі будзе магчымасць, практыка)
  • выдатных выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта;
  • ліміт месцаў: 50;
  • унікальная модульная адукацыйная праграма;
  • мовы выкладання курса: польская, руская;
  • залікі, экзамены, дыплом па заканчэнні праграмы.

Праграма будзе праходзіць цалкам у рэжыме анлайн. Неабходныя дакументы неабходна даслаць на наступны адрас: stypendia.studium@uw.edu.pl. Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня. Больш інфармацыі на сайце Варшаўскага ўніверсітэта.

Адказны ў НАУ па пытаннях рэгіянальнага развіцця Юрась Губарэвіч пра дадзеную праграму:

«У незалежнай Беларусі першыя парасткі рэальнага самакіравання былі знішчаныя ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Вертыкаль улады, створаная рэжымам, не здольная рэагаваць на праблемы і запыты мясцовых жыхароў.

Нягледзячы на шматгадовую адсутнасць інстытута прадстаўніцтва, у часе падзеяў 2020 года беларусы адкрылі ў сябе аграмадны патэнцыял самаарганізацыі, ствараючы дваравыя і гарадскія суполкі, размяркоўваючы абавязкі, праводзячы кампаніі салідарнасці і ўзаемадапамогі, бяручы адказнасць за вырашэнне мясцовых праблемаў - усё тое, што ляжыць у аснове рэальнага самакіравання.

Такія праграмы закладаюць грунтоўны падмурак для правядзення рэформаў у Новай Беларусі. Новыя кадры, падрыхтаваныя на аснове сучаснага еўрапейскага досведу, знайдуць належнае месца ў супольнай працы па аднаўленні нашай краіны."

Не губляйце магчымасці для атрымання ведаў, неабходных для пабудовы Новай Беларусі!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter