Ад імя беларускага народа і Пераходнага кабінету, які ствараецца на падставе волевыяўлення беларусаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, заяўляем, што мы лічым агрэсію супраць Украіны міжнародным злачынствам з боку рэжымаў Расеі і Беларусі, выказваем сваю шчырую салідарнасць з барацьбой украінскага народа і гатоўнасць выкарыстоўваць усе механізмы для аднаўлення міру як у рэгіянальным, так і ў глабальным маштабе.
Пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь зыходзіць з таго, што Беларусь і Украіна з’яўляюцца дружалюбнымі і братэрскімі краінамі, якія не маюць гістарычных прыкладаў ваенных канфліктаў паміж сабой. Азначанае прызнаецца непарушным прынцыпам для далейшай пабудовы адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай на падставе безумоўнага выканання абавязацельств, а таксама агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, у тым ліку павагі да суверэнітэту і непарушальнасці граніц, якія замацаваны ў дзеючых двухбаковых дагаворах паміж нашымі краінамі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter