Дэмакратычныя сілы — да кіраўніцтва Расіі: «Лукашэнка ўцягвае вас у акт паветранага тэрарызму»
Пасыл да грамадзян Расіі вельмі просты, і ён адрасаваны ў першую чаргу тым, хто зайздросціў беларускай стабільнасці. Парадак у цяперашняй Беларусі — гэта парадак канцэнтрацыйнага лагера для свайго ж народа, у які ператварылася краіна. Адказ на пытанне: «Вы што, хочаце як у Беларусі?» — цяпер відавочны для ўсіх: «Не дай бог».
Пасыл да кіраўніцтва Расіі таксама вельмі просты. Не верце патугам і абяцанням нелегітымнага узурпатара. Раней ён вас проста падманваў. Зараз ён спрабуе схавацца пад дахам Крамля, мэтанакіравана ўцягваючы вас у акт паветранага тэрарызму і яго наступствы. Як дробны баязлівы хуліган, што нашкодзіў, Лукашэнка заклікае вас адказаць эканамічнай блакадай на адэкватную рэакцыю міжнароднай супольнасці на свае злачынствы. Не вядзіцеся. Беларусы скажуць вам дзякуй.
Шлях з Лукашэнкам — гэта шлях у нікуды. Адносіны трэба будаваць не на прынцыпах ўтрыманства і крывадушнасці, а на прынцыпах адкрытага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter