Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы прапануюць пляцоўкі для абмеркавання Канстытуцыі - далучайцеся!
Кампанія «Народная Канстытуцыя» адкрыта для кожнага. Гэта не закрыты працэс — мы сапраўды пішам фінальную версію Канстытуцыі разам. У адрозненне ад таго, як за зачыненымі дзвярыма, без удзелу людзей пішацца праект рэжыму Лукашэнкі.
Менавіта таму нам вельмі важна атрымліваць ад вас зваротную сувязь. І мы гарантуем, што ўсе канструктыўныя каментары і прапановы беларусаў будуць улічаныя падчас стварэння фінальнай версіі Канстытуцыі Новай Беларусі - яна будзе па-сапраўднаму народнай.
Дзе будуць праходзіць грамадскія абмеркаванні? 1. Асноўная пляцоўка — сайт: kanstytucyja.online — На сайце вы можаце азнаёміцца з паартыкульным тэкстам поўнай версіі праекта Канстытуцыі Новай Беларусі; — Любы чалавек можа перайсці ў абмеркаванне кожнага артыкула і ўнесці свае прапановы, каментары, задаць пытанні, якія цікавяць; — Мадэратар апрацоўвае вашу прапанову і перадае кіраўніку, адказнаму за працу над тэкстам праекта; — Пасля разгляду прапановы яна альбо ўносіцца ў тэкст праекта Канстытуцыі Новай Беларусі, альбо матывавана адхіляецца.
3. Платформа СХОД У найбліжэйшы час на платформе народных прадстаўнікоў СХОД распачнуцца публічныя слуханні праекта Канстытуцыі Новай Беларусі.
Дэталёвы алгарытм прыняцця і ўліку прапаноў у рамках кампаніі «Народная канстытуцыя» будзе фіналізаваны і прадстаўлены на гэтым тыдні.
Дапамажыце нам дамагчыся вынясення народнага праекта Канстытуцыі на рэферэндум — зарэгіструйцеся ў адным з нашых чат-ботаў і трымайцеся інструкцыі: • Telegram • Viber Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках: Facebook | Instagram | Telegram | Twitter