Усе навіны

Час склікаці ўжо грамаду

Архіў навін

Каманда НАУ чытае верш Янкi Купалы з нагоды Міжнароднага тыдню беларускай культуры


Сёння — апошнi дзень Міжнароднага тыдню беларускай культуры, правядзенне якога з 5 па 11 ліпеня падтрымала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне разам з іншымі дэмакратычнымі сіламі.

Каманда НАУ далучаецца да акцыі па чытанню вершаў Янкі Купалы, якая ладзіцца беларусамі ўсяго свету падчас Тыдню.

Словы Народнага Песняра і сёння гучаць актуальна. Яны натхняюць, аб’ядноўваюць і даюць магчымасць кожнаму беларусу выказаць тое, што на душы і ў сэрцы.

З багатай паэтычнай спадчыны Янкі Купалы каманда НАУ выбрала свой верш. Мы ўпэўнены, што культура мацней за дыктатуру.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter