Усе навіны

Працягваем збор сродкаў на арганізацыю канферэнцыі ў Нюрнбергу

Папярэднія навіны

Вы дапамаглі сабраць ужо амаль 20% сродкаў, неабходных на арганізацыю прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне правядзе 11 кастрычніка прававую канферэнцыю ў нямецкім Нюрнбергу, каб узмацніць ціск на рэжым і паскорыць вяртанне закона ў Беларусь. Разам з палітыкамі, юрыстамі і праваабаронцамі мы зацвердзім план дзеянняў, які наблізіць правасуддзе над тэрарыстам і яго памагатымі.

Ужо пацвердзілі свой удзел эксперты з Польшчы, Літвы, Францыі, Украіны, Бельгіі, Англіі і іншых краін. Мы працягваем перамовы па запрашэнні новых спікераў.

Як дапамагчы сабраць грошы на арганізацыю канферэнцыі?


Гэта можна зрабіць праз збор на PayPal. Зрабіць пераклад лёгка як праз банкаўскую карту, так і праз рахунак PayPal.

Збор грошай на PayPal

Сабраныя сродкі пойдуць на выдаткі, звязаныя з арганізацыяй падзеі, лагістыкай і вытворчасцю раздатачных матэрыялаў для журналістаў і гасцей канферэнцыі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter