Больш за 800 удзельнікаў Кангрэса абмяркоўваюць актуальныя пытанні на 70 дыскусійных панэлях. Адна з панэляў сёлета прысвечана Беларусі: «самакіраванне або цэнтралізацыя. Які будзе выбар Беларусі?».
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выступіла партнёрам у арганізацыі гэтай панэлі.
Удзельнікі каманды НАУ — Міхаіл Кірылюк, Валерый Мацкевіч, Наталля Задзеркаўская, Юрась Губарэвіч — і эксперты закранулі тэмы актуальнага стану і перспектыў трансфармавання мясцовых органаў улады, інвестыцый у рэгіянальнае развіццё, перспектыўныя кірункі пасля змены рэжыму, а таксама найбольш актуальную тэму: «рэферэндум» як спроба канчатковай цэнтралізацыі?.
Фарміраванне вобраза будучыні Беларусі і падрыхтоўка рэформаў - важны складнік працы НАЎ.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter