Усе навіны

Павел Латушка аб трагедыі 28 верасня

Папярэднія навіны

«Ніводзін беларус, з якога боку барыкад, ён не знаходзіўся — барыкад, створаных менавіта дыктатарам, — не павінен гінуць ні за, ні праз Лукашэнку»


Кіраўнік НАУ Павел Латушка — аб трагедыі 28 верасня ў горадзе Мінску.

— Усю праўду мы даведаемся толькі пасля сумленнага расследавання, якое немагчыма пры рэжыме Лукашэнкі. Адзіная, хто можа расказаць больш, — жонка Андрэя Зэльцэра — ўзятая пад варту. Ёй пагражае да 25 гадоў. І цяпер вельмі важна надаць гэта агалосцы — гэта меншае, што можна зрабіць для яе абароны.

— Тэрарыстам абвесцілі не толькі Андрэя Зэльцэра — спакойнага, добрага і спагадлівага, па словах яго атачэння, чалавека. Тэрарыстамі абвясцілі ўсіх, хто не згодны з рэжымам. Прапагандысты і памагатыя дыктатара адкрыта пагражаюць беларусам і патрабуюць расправы. Каб апраўдаць далейшае беззаконне.

— Важна дакладна ўсвядоміць. Пакуль сілавікі валодаюць карт-бланшам на самавольства і гвалт, які ім выдаў рэжым. Пакуль Лукашэнка ўтрымлівае ўладу сілай. Пакуль прапаганда распальвае варожасць паміж беларусамі. Такія сітуацыі будуць паўтарацца.

— Улада Лукашэнкі нелегітымная і незаконная, а значыць яе прадстаўнікі, уключаючы тых, хто выконвае загады гэтай улады таксама паставілі сябе па-за законам. Яны не маюць права затрымліваць, браць пад варту, пранікаць у чужыя хаты, выносіць прысуды.

— А грамадзяне — маюць права на самаабарону. Маюць права абараняць сябе. І кожны з нас мае права вырашаць — выкарыстоўваць гэта права ці не. Толькі мы самі можам спыніць гвалт і вярнуць у краіну закон.

— Сёння сілавікам кажуць, што іх калега загінуў ад рук тэрарыста. Гэта так. У яго гібелі сапраўды вінаваты тэрарыст. Але яго прозвішча не Зельцэр. Яго прозьвішча — Лукашэнка.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter