Усе навіны

Павел Латушка звярнуўся да дырэкцыі Канскага і Берлінскага кінафестываляў

Архіў навін

Мы просім падтрымаць прыпыненне акрэдытацыі фестывалю «Лістапад»


Кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў лісты ў адрас кіраўніцтва Еўрапейскай кінаакадэміі, Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (FIPRESCI), а таксама дырэкцый Канскага, Берлінскага і Варшаўскага фестываляў.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення звярнуўся да іх з просьбай аб падтрымцы ініцыятывы каманды НАУ і Беларускай Рады культуры аб часовым прыпыненні акрэдытацыі Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) для Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Прычынамі такой ініцыятывы стала агульная палітычная сітуацыя ў Беларусі, шматлікія рэпрэсіі ў сферы культуры, у тым ліку ліквідацыя цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў ART Corporation — шматгадовага акрэдытаванага ФІАПФ арганізатара Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

НАУ перакананае, што да кардынальнай змены палітычнай сітуацыі ў Беларусі неабходна прыпыніць падтрымка мерапрыемстваў, якія арганізуюцца рэжымам Лукашэнкі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter