Усе навіны

Цырымонія ўскладання на месцы канцлагера для палітычных зняволеных Маўтхаўзен

Архіў навін

Дэлегацыя Беларусі на чале з Паўлам Латушкам прыняла ўдзел у міжнароднай цырымоніі на месцы канцлагера Маўтхаўзен


На цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагера арганізатары не запрасілі прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аўстрыі з прычыны саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.

У канцлагеры нацысты ўтрымлівалі палітвязняў, што надае асаблівы сімвалізм удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў цырымоніі. Сярод закатаваных у засценках былі і беларусы.

Па запрашэнні арганізатараў дэлегацыю Беларусі прадстаўляў Павел Латушка, Народныя пасольствы Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі, дыяспара. Дэлегацыя Беларусі прайшла пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам і ўсклала вянок да помніка ахвярам канцлагера.

Адбылася гутарка Паўла Латушкі са старшынёй Міжнароднага фонду мемарыяла Вілі Мерным, які адзначыў, што выступае за неадкладнае вызваленне 1200 палітвязняў у Беларусі і абураны арыштамі сябраў незалежных прафсаюзаў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter