Тэмы і экспертаў, якія іх абмяркуюць, выбіраеце вы — праз спецыяльную форму на сайце Кангрэсу. Вы можаце як прапанаваць, што абмеркаваць, так і вырашыць, чые думкі хочаце пачуць падчас мерапрыемства.
Кiраўнiк НАУ Павел Латушка прапанаваў абмеркаваць і акрэсліць галоўныя інструменты і дзеянні, якія прывядуць нас да Новай Беларусі:
- мэтазгоднасць стварэння інстытутаў народнай улады;
- дасягненне міжнароднага непрызнання Лукашэнкі і яго ўрада;
- вызначэнне прававога статусу дыктатара і яго памагатых, як злачынцаў;
- падрыхтоўка Усебеларускага страйку;
- пашырэнне актыву беларусаў як унутры, так і за мяжой, выкарыстоўваючы платформу плана «Перамога»;
- пашырэнне форм мірнага пратэстнага руху;
- супрацьстаянне пагрозе паглынання Беларусі Расеяй.
Важна, каб на Кангрэсе былі зацверджаны рэзалюцыяй стратегічныя накірункі.
Запрашаем усіх беларусаў да ўдзелу. Жыве Беларусь!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter