У распараджэнне НАУ трапіў План арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння Следчага камітэта, Генпракуратуры, МУС і Нацбанка
Сапраўднасць дакументаў пацвердзілі некалькі нашых крыніц у розных сілавых ведамствах.
Характэрна, што намеснік праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц зацвердзіў гэты план 9 ліпеня — у дзень уступлення ў сілу Закона N 36−3 «аб змене законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю». Мы ўжо распавядалі, як працуе гэты закон і як ён можа быць выкарыстаны рэжымам Лукашэнка супраць беларусаў:
— Аб пачатку «эканомікі абмежаванняў».
— Аб верагодным сцэнары «вялікага рабавання банкаў».
Але вернемся да плана Нацбанка. Зыходзячы з атрыманых намі дакументаў, СК, Генпракуратура і МУС атрымаюць поўны і адкрыты доступ да інфармацыі аб усіх рахунках і электронных кашальках грамадзян у беларускіх банках.
Гэта значыць, што банкаўская таямніца ў Беларусі перастала існаваць — сілавікі пачынаюць сачэнне* за вашымі асабістымі фінансамі і выдаткамі ў рэжыме рэальнага часу. Гэта значыць банкаўская сістэма афіцыйна стала часткай рэпрэсіўнай машыны Лукашэнка.
Пазней мы яшчэ вернемся да гэтых дакументаў ** і раскажам, якім чынам мы імі скарыстаемся ў рамках глабальнай кампаніі па эканамічным ціску на рэжым.
А пакуль заклікаем усіх беларусаў успомніць нашу простую формулу «банкамат-абменнік-банк» і вывесці ўсе вашы грошы з банкаў. Давяраць ім больш нельга — і цяпер гэта пацверджана дакументальна.
* Раней мы ўжо распавядалі, што за беларусамі таксама сочыць Міністэрства падаткаў і збораў.
** Самі дакументы мы пакуль не публікуем дзеля бяспекі нашых крыніц.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter