Усе навіны

Другая дыскусія ў рамках платформы «Экспертнае асяроддзе»

Архіў навін

«Інтэграцыйныя працэсы ў рамках ЕАЭС і СНД. Выпрацоўка новай палітыкі ў дачыненні да Расеі»


«Экспертнае асяроддзе» — серыя дыскусій з удзелам беларускіх і замежных экспертаў, аналітыкаў, аўтараў даследаванняў і спецыялістаў у сферы знешняй палітыкі, арганізаваная Народным антыкрызісным ўпраўленнем для абмеркавання геапалітычнага выбару беларускага народа.


У рамках першай дыскусіі «Беларусь ва ўзаемадзеянні з еўрапейскімі субрэгіянальнымі саюзамі, групамі і праграмамі добрасуседства» эксперты і аналітыкі, аўтары даследаванняў і спецыялісты ў сферы знешняй палітыкі абмяркоўвалі ў першую чаргу тэму Усходняга партнёрства.


У рамках другой дыскусіі абмяркоўваліся наступныя пытанні:

  1. Што такое Садружнасць Незалежных Дзяржаў?
  2. Як функцыянуе гэты фармат?
  3. Якая яго сувязь з АДКБ і іншымі інтэграцыйнымі фарматамі?
  4. Якія вынікі дзейнасці ЕАЭС?
  5. Якія перспектывы Саюзнай Дзяржавы Расеі і Беларусі?

Коратка:

  1. Шанцы на пашырэнне АДКБ не праглядаюцца. Інтарэсаў Расіі фінансаваць ваенныя выдаткі іншых краін на дадзены момант няма.
  2. Несуцяшальныя вынікі рэалізацыі праекта ЕАЭС.
  3. Беларускае грамадства не да канца разумее, што адбываецца ў гэтых інтэграцыйных аб’яднаннях.
  4. Прынцып усіх постсавецкіх інтэграцыйных працэсаў не зусім звычайны: «Не зрабіць лепш, а каб не было горш».
  5. Маскве варта зразумець, што «пыха ― дрэнная замена экспертызе».
  6. Так ці інакш, усе мы згодныя з наяўнасцю гіперзалежнасьці, у якой знаходзіцца Беларусь ад Расеі па эканамічных, ваенных і іншых аспектах.
  7. СНД закрывае пласт гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва і дапамагае падтрымліваць сацыяльна-гуманітарнае ўзаемадзеянне ў рамках гэтага аб’яднання.
  8. Сітуацыя, у якой апынулася Беларусь, — гэта шанец для Масквы прывязаць яе канчаткова.
  9. Лукашэнка не зацікаўлены ў рэальнай пабудове Саюзнай дзяржавы, яго мара — пакінуць усё як ёсць.
  10. Беларусы гатовыя выбудоўваць адносіны без вострых канфліктаў з усімі суседзямі.

Падрабязна:

Што такое Садружнасць Незалежных Дзяржаў? Якая яго сувязь з АДКБ і іншымі інтэграцыйнымі фарматамі?


Зміцер Міцкевіч
Зміцер Міцкевіч

Зміцер Міцкевіч, аналітык праекта Belarus Security Blog, журналіст тэлеканала «Белсат»:

Прапаную спачатку разгледзець фармат ваеннага супрацоўніцтва на прыкладзе АДКБ. Адзначу, што АДКБ спрабуюць параўноўваць з НАТА, што не зусім правільна. Бюджэт АДКБ як арганізацыі - 4 млн даляраў, у яе склад уваходзяць 6 дзяржаў. У НАТА 30 дзяржаў, і яе бюджэт складае 225 млн даляраў, пры гэтым дзяржавы-члены павінны вылучаць 2% ад ВУП на фінансаванне ваеннага саюза. У АДКБ аб такім нават гаворкі не ідзе.
Калі паглядзець геаграфічна, то ў АДКБ прадстаўлена Еўропа, Каўказ і Сярэдняя Азія. Ва ўсіх гэтых рэгіёнах прысутнічае Расія. І калі прааналізаваць пратаколы пасяджэнняў АДКБ, то высветліцца, што 80% парадку дня складаюць пытанні Цэнтральнаазіяцкага рэгіёну, дзе існуе рэальная ваенная пагроза.
Разам з тым, два ўдзельнікі АДКБ спрабуюць выкарыстаць гэтую арганізацыю для прад’яўлення сваіх палітычных мэсэджаў - гэта Беларусь і Арменія. Але ў АДКБ да гэтых мэсэджаў асабліва ніхто не прыслухоўваецца, паколькі іх сяброўства ў гэтай структуры хутчэй сімвалічнае, што пацвярджаецца тым, якую дапамогу аказалі Арменіі «саюзнікі» падчас карабахскага канфлікту.
Шанцы на пашырэнне АДКБ не праглядаюцца. Інтарэсаў Расіі фінансаваць ваенныя выдаткі іншых краін на дадзены момант няма.
АДКБ — гэта рэінкарнацыя Святога саюза з 19 стагоддзя для падтрымкі дыктатарскіх рэжымаў. Таму Беларусі не варта перажываць з нагоды выразнага абазначэння сваёй пазіцыі ў плане выхаду з АДКБ, паколькі гэты саюз рухаецца да лёсу СНД.
Без напаўнення двухбаковых адносін паміж краінамі-членамі АДКБ гэта аб’яднанне па факце пачне ператварацца ў своеасаблівае СНД. Усе бачылі, як АДКБ працуе ў стрэсавых сітуацыях — ніяк.
Таму неабходна самім забяспечваць уласную бяспеку. І тут узнікае пэўная праблема. Паводле звестак 2015 года, у перыяд актыўнай фазы расейска-ўкраінскага канфлікту, на самым папулярным у Беларусі інтэрнэт-рэсурсе праводзілася апытанне. На пытанне «Якія сферы патрабуюць скарачэння фінансавання?» 56% беларусаў адказалі: «Абарона і нацыянальная бяспека». Гэта паказвае якое месца ва ўяўленні беларускага грамадства займаюць пытанні абароны і бяспекі. Дзве суседнія краіны вядуць вайну, а мы лічым, што неабходна скарачаць бюджэт на войска. Трэба тлумачыць людзям, чаму неабходна ўзмацняць абараназдольнасць і павялічваць фінансаванне гэтай сферы.
Можна прывесці прыклад Арменіі. Гэта дзяржава таксама з’яўляецца членам АДКБ, але досыць цесна супрацоўнічае з НАТА, якое прапануе партнёрскія праграмы супрацоўніцтва.

Якія вынікі дзейнасці ЕАЭС?


Валерый Карбалевіч
Валерый Карбалевіч

Валерый Карбалевіч, беларускі палітолаг і журналіст:

Дагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны ў 2014 годзе, а значыць ужо можна падводзіць пэўныя вынікі. І гэтыя вынікі несуцяшальныя: працэс паспяховай рэалізацыі гэтага праекта спыніўся.
12 прычын, чаму так адбылося:
1. Эканамічныя сувязі паміж краінамі-удзельніцамі вельмі слабыя.
Доля сумарнага гандлю прыкладна 14% і яна не расце. Для параўнання ў ЕС гэты паказчык ― 65%, у НАТА ― 40%.
2. Аб’яднанне дзяржаў розных маштабаў. Поспехі і правалы праектаў залежаць шмат у чым ад адной дзяржавы.
3. Розныя структуры эканомікі: сыравінныя дзяржавы і спажыўцы энергарэсурсаў. Абсалютна розныя інтарэсы.
4. Розныя тыпы эканомікі: рынкавая і нярынкавая.
5. Большасць вытворчасцяў краін-удзельніц неканкурэнтназдольная на глабальным рынку. Інстынктыўна ствараюцца сістэмы ахоўных мер.
6. Для Расіі ЕАЭС — гэта геапалітычны праект, а не эканамічны.
7. Паскораны пераход да наступных этапах інтэграцыі без завяршэння пачатковага.
8. Інтэграцыя аўтарытарных рэжымаў - гісторыя не ведае такіх паспяховых прыкладаў.
9. Пасля Крыма і Данбаса ў краін-удзельніц ёсць асцярогі ў дачыненні да Расеі.
10. Немагчымасць кансалідаванага падыходу ў пытанні санкцый.
11. Расея не разлічыла свае сілы, ў першую чаргу ў сферы эканамічных выдаткаў.
12. Працэс спыніўся, таму адбываецца вяртанне адносін на двухбаковы ўзровень і разглядаецца магчымасць пашырэння Саюза за кошт азіяцкіх краін, але гэта немагчыма.

Як функцыянуе Садружнасць Незалежных Дзяржаў?


Каміль Клысіньскі
Каміль Клысіньскі

Каміль Клысіньскі, Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў (OSW):

Хачу дадаць кантэкст расійскай знешняй палітыкі, яе разумення Крамлём. Расія бачыць толькі адзін шлях — збіранне зямель. Расія націскае на розныя кнопкі, ствараюцца розныя ініцыятывы і праекты: СНД, Саюзная дзяржава, ЕАЭС і г. д.
Самы правальны праект — СНД. Чым скончыўся саміт СНД? Нічым. ЕАЭС больш паспяховы, але кульгае на дзве нагі.
На самай справе мы пераацэньваем якасць працы расійскіх экспертаў і аналітыкаў, а таксама не ўлічваем «пагардлівы» падыход да пытанняў знешняй палітыкі. З-за таго што Расія лічыць, што, напрыклад, Беларусь нікуды не дзенецца, зніжаецца прывабнасць інтэграцыйных прапаноў.

Як беларускае грамадства ацэньвае інтэграцыйныя працэсы ў дачыненні да Расеі?


Пётр Рудкоўскі
Пётр Рудкоўскі

Пётр Рудкоўскі, філосаф, акадэмічны дырэктар BISS:

Беларускае грамадства не да канца разумее, што адбываецца ў гэтых інтэграцыйных аб’яднаннях. Тым не менш, па шэрагу прычын, у першую чаргу псіхалагічных і каштоўнасных, ёсць асцярогі ў дачыненні да інтэграцыйных памкненняў звязаных з ЕС. На працягу першых гадоў незалежнасці беларусы больш пазітыўна ставіліся да фармату еўразійскай інтэграцыі, аднак у апошні час назіраецца зрух у бок ЕС. Адбываецца гэта, дарэчы, ужо ў другі раз (Першы быў у 2010−2011 гг.). Ёсць верагоднасць, што ў бліжэйшы час ідэя імкнення ў ЕС пераважыць, нягледзячы на супярэчнасці ў пытаннях меншасцяў і т. д. Але насцярожанасць у дачыненні да Захаду ўсё ж прысутнічае.

Якая галоўная праблема ўсіх аб’яднанняў на постсавецкай прасторы?


Анатоль Котаў
Анатоль Котаў

Анатоль Котаў, палітолаг, экс-супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі:

Праблема ўсіх аб’яднанняў на постсавецкай прасторы заключаецца ў тым, што для Расеі ― гэта палітычныя праекты, спроба ўтрымаць у сферы свайго ўплыву тыя краіны, якія Расея лічыць «сваімі»: Беларусь, Украіну і Казахстан. Прычым прынцып усіх гэтых інтэграцыйных працэсаў не зусім звычайны:"не зрабіць лепш, а каб не было горш". «Калі вы не далучыцеся да нашых аб’яднанняў, вы страціце доступ да расейскага рынку на прывілеяваных умовах». Краіны вымушаныя згаджацца на якія-небудзь абмежаванні зараз, каб атрымаць нейкія выгады ў перспектыве. А перспектыва — не заўсёды адчувальная і ясная.

Як выглядаюць гэтыя інтэграцыйныя працэсы на дадзеным этапе?


Вадзім Мажэйка
Вадзім Мажэйка

Вадзім Мажэйка, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS):

Маскве варта зразумець, што «пыха ― дрэнная замена экспертызе».
Адносіны Беларусі і Расіі нагадваюць адносіны некаторых дзяржаў у сярэднія вякі, т.зв. выплату сімвалічнай даніны. З аднаго боку, адна дзяржава прадае іншаму ідэю аб тым, што знаходзіцца ў арбіце яго інтарэсаў ― тое, што цяпер Лукашэнка актыўна прасоўвае. З іншага — ёсць разуменне, што рэальнага паглынання быць не можа, нават калі ў Маскве ў кагосьці ёсць такія мары.
Прыклад такой сімвалічнай даніны — падтрымка Беларуссю расійскіх рэзалюцый у ААН. Такія сімвалічныя адносіны задавальняюць і Пуціна, і Лукашэнкі. Сітуацыя ўсё больш нагадвае СНД, якое па сутнасці нічога не ўяўляе з сябе, але існуе. І ў такім выглядзе «нічога» — гэта ўсё ж «штосьці».

Як дзейнічаць Беларусі ва ўмовах залежнасці ад Расеі?


Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня

Рыгор Астапеня, Эксперт Chatham House, дырэктар па даследаваннях у Цэнтре Новых Ідэй:

Так ці інакш, усе мы згодныя з наяўнасцю гіперзалежнасьці Беларусі ад Расеі па эканамічных, ваенных і іншых аспектах. Мы знаходзімся ў сітуацыі, у якой прызнаем, што адплыць немагчыма. І калі публічна заявіць аб тым, што Беларусь хоча памяняць курс, гэта можа, наадварот, прывесці да неадэкватнай рэакцыі і супрацьлеглага выніку. Але мы таксама разумеем, што павялічваць узровень залежнасці нельга, паколькі ён ужо настолькі вялікі, што пагражае суверэнітэту дзяржавы. Зараз жа гэтая залежнасць працягвае павялічвацца.

Суседзяў не выбіраюць?


Дзмітрый Балкунец
Дзмітрый Балкунец

Дзмітрый Балкунец, палітолаг, эксперт у сферы расійска-беларускіх адносін:

СНД закрывае пласт гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва і дапамагае падтрымліваць сацыяльна-гуманітарнае ўзаемадзеянне ў рамках гэтага аб’яднання.
ЕАЭС на гэты момант тычыцца толькі эканомікі, нягледзячы на тое што сама ідэя, безумоўна, была палітычная. Пакуль ўтрымліваць гэты саюз сапраўды ў эканамічных межах атрымоўваецца казахам. І для гэтага ёсць магчымасці, паколькі ў Еўразійскім саюзе няма абавязковых для выканання ўсімі ўдзельнікамі рашэнняў, у адрозненне ад ЕС.
Кожная з 5 краін Еўразійскага эканамічнага саюза бачыць сваю выгаду ў гэтым саюзе ў выглядзе эканамічных прэферэнцый, у тым ліку і ў энергетыцы.
У Беларусі павінны быць лепшыя адносіны і з Масквой і з Еўропай, не трэба будаваць сцен. Суседзяў не выбіраюць.

Якія перспектывы Саюзнай Дзяржавы Расеі і Беларусі?


Дзмітрый Балкунец i Каміль Клысіньскі
Дзмітрый Балкунец i Каміль Клысіньскі

Дзмітрый Балкунец

Сітуацыя, у якой апынулася Беларусь, — гэта шанец для Масквы прывязаць яе канчаткова. Варта адзначыць, што ў пытаннях эканамічнай інтэграцыі ЕАЭС сышоў нашмат далей, чым Саюзная дзяржава, таму зараз зроблена спроба дагнаць гэты працэс у двухбаковым фармаце.
Адсюль і праграмы, накіраваныя на гарманізацыю заканадаўства, але іх рэалізацыя патрабуе часу, нават калі парламент ручной.
Наогул варта адзначыць, што ў расейскай экспертнай супольнасці стаяла пытанне аб Саюзнай дзяржаве: што з ім рабіць? Розныя меркаванні выказваліся, але па сутнасці СД — гэта спроба палітыкум Расіі прадэманстраваць прыклад пазітыўнага супрацоўніцтва. І галоўным ворагам Саюзнай дзяржавы быў тады Лукашэнка. Цяпер яго паставілі перад выбарам: альбо ў Гаагу, альбо нешта гістарычнае, добрае менавіта для Расеі. Планы Крамля завяршыць гэты працэс да 2024 годзе, на маю думку, ― утопія.

Каміль Клысіньскі:

Так, Лукашэнка сапраўды не зацікаўлены ў рэальнай пабудове Саюзнай дзяржавы, яго мара — пакінуць усё як ёсць. Але цяпер у яго мала месца для манеўру. Да гэтага дадаецца астуджэнне адносін з Кітаем. І мы можам назіраць сітуацыю, калі мова СНД пачынае прымяняцца і ў СД. Але пры гэтым ёсць сапраўдная пагроза: Расія робіць стаўку на ваеннае прысутнасць, і гэта рэальны рычаг кантролю.

Якім чынам Беларусь можа выбудоўваць адносіны з суседзямі?


Пётр Рудкоўскі
Пётр Рудкоўскі

Пётр Рудкоўскі, філосаф, акадэмічны дырэктар BISS:

Сацыялогія кажа аб тым, што для беларусаў няма супярэчнасцяў у тым, што можна збліжацца і з ЕС, і з Расіяй. Беларусы гатовыя выбудоўваць адносіны без вострых канфліктаў. І магчымым варыянтам зараз можа быць дэнансацыя СД і развіццё адносін у рамках ЕАЭС. Але неабходныя першапачатковыя ўмовы: змяненне сітуацыі ў Беларусі і рэфармаванне Расеі ў будучыні.


Наступная дыскусія «Экспертнага асяроддзя»:

«Перспектывы пабудовы партнёрскіх адносін з ЕС у кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве«

Сачыце за справаздачнымі матэрыяламі дыскусій у нашых сацыяльных сетках па хештегу #ЭкспертнаяСреда:

Facebook | Instagram | Telegram | Twitter