Кіраўнік НАК Даніі супраць турніру ў Мінску, але сумняецца, што яго перанясуць
Нільс Найгард, кіраўнік НАК Даніі, у інтэрв'ю дацкай газеце Berlingske распавёў пра сваё стаўленне да чэмпіянату Еўропы па веласпорце, які пройдзе ў Беларусі. Спартыўны чыноўнік занепакоены палітычнай сітуацыяй у краіне і перажывае за бяспеку дэлегацыі з Даніі. Найгард перакананы, што праводзіць турнір пры дыктатуры няправільна.

Пры гэтым ён лічыць, што фармальна няма ніякіх перашкодаў для Еўрапейскага веласіпеднага саюза (UEC) правесці чэмпіянат у Беларусі. Галоўнае з яго слоў:
- «сітуацыя ў дыктатарскай Беларусі настолькі сур’ёзная, што краіна не павінна прымаць чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку. Сітуацыя ў Беларусі носіць такі характар, што трэба зрабіць усё магчымае, каб знайсці альтэрнатыўную пляцоўку [для турніру]»;
- «няправільна праводзіць турнір у краіне, дзе дзяржава груба рэпрэсуе спартсменаў з-за іх палітычных перакананняў»;
- «ёсць асцярогі, што бяспека спартсменаў і дэлегацый у Мінску не будзе цалкам забяспечана. Вось чаму мне шкада, што прынята такое рашэнне [праводзіць чэмпіянат у Беларусі]».
Пры гэтым Найгаард адзначае, што калі турнір усё ж пройдзе ў Беларусі, Данія будзе ў ім удзельнічаць. На думку кіраўніка НАК, байкот — дрэнны інструмент, які ўплывае на спартсменаў.
Нагадаем, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дамагаецца пераносу з Беларусі ЧЕ-2021 па веласпорце на трэку, які павінен прайсці ў Мінску з 23 па 27 чэрвеня. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае ініцыятыву.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter