Усе навіны

Лукашэнка не зможа ўседзець на двух крэслах

Архіў навін

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у эфіры Белсат


Беларускія «дыпламаты» пакінулі Кіеў і верагоднасць удзелу Беларусі ў вайне адкрыта значна ўзрасла. Гэта прывядзе да таго, што ўсе санкцыі, якія прымяняюцца да Расіі, будуць сіметрычна прымяняцца і да Беларусі, а статус Лукашэнкі як агрэсара ў вайне супраць Украіны вызначыцца канчаткова.

Прызнанне акупацыі Беларусі дасць магчымасць перашкодзіць якому-небудзь юрыдычнаму разбурэнню тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Лукашэнка не зможа падчас гэтага канфлікту, прыкрываючыся «клопатам» аб нацыянальнай бяспецы, заключаць яшчэ нейкія дадатковыя дамовы з Расеяй.

Таксама прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй дазволіць абараніць беларусаў за мяжой, якія зараз сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. Людзі прыйдуць да разумення, што народ Беларусі - не ўдзельнiкi агрэсіі, у адрозненне ад марыянетачнага ўрада Лукашэнкі. Гэта дазволіць сусветнай супольнасці не казаць аб спыненні вядзення агрэсіі з тэрыторыі Беларусі, а патрабаваць вывядзення расейскіх войскаў з акупаванай тэрыторыі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter