Разам з грамадскай Канстытуцыйнай камісіяй падводзім вынікі апытання па шэрагу найважнейшых палажэнняў нашай будучыні Асноўнага Закона. Ваш выбар будзе ўлічаны пры далейшай працы над народным праектам Канстытуцыі.
Удзельнікі апытання — а гэта больш за 8300 чалавек-таксама прапануюць:
- значна аслабіць ролю прэзідэнта і перадаць большасць ключавых паўнамоцтваў Парламенту;
- забяспечыць незалежнасць судовай сістэмы;
- увесці выбарнасць мэраў і пашырыць рэальнае самакіраванне.
Гэтыя і іншыя вынікі больш падрабязна:
Хто павінен абіраць прэзідэнта?
- народ 92,3%
- парламент 6,3%
- цяжка адказаць 1,4%
Хто павінен быць кіраўніком выканаўчай улады?
- прэм’ер-міністр 68,6%
- прэзідэнт 18,0%
- цяжка адказаць 13,4%
Хто прызначае прэм’ер-міністра?
- парламент самастойна 68,7%
- парламент па прапанове прэзідэнта 19,3%
- прэзідэнт са згоды парламента 8,7%
- цяжка адказаць 3,0%
Каму падсправаздачны ўрад?
- парламент 90%
- прэзідэнт 5,2%
- цяжка адказаць 4,8%
Якім павінен быць парламент?
- двухпалатны 55,2%
- однапалатны 37,0%
- цяжка адказаць 7,8%
Як павінен называцца парламент Беларусі?
- Сойм 26,1%
- Вярхоўная Рада 25,8%
- Вярхоўны Савет 18,4%
- Нацыянальны сход 13,9%
- Іншыя 15,8%
Хто прызначае суддзяў?
- незалежны ад выканаўчай і заканадаўчай улады орган 83,7%
- парламент 12,8%
- цяжка адказаць 3,2%
Хто прызначае кіраўнікоў выканаўчых органаў мясцовага самакіравання
- абіраюць жыхары 64,1%
- прызначае Савет дэпутатаў або абіраюць жыхары, у залежнасці ад Статута 29,7%
- Савет дэпутатаў 3,6%
- цяжка адказаць 1,5%
Каму падсправаздачныя кіраўнікі выканаўчых органаў мясцовага самакіравання?
- Савету дэпутатаў 78,4%
- ураду 14,0%
- прэзідэнту 0,9%
- цяжка адказаць 6,7%
Якая мова павінна быць дзяржаўнай?
- беларуская і руская 50,2%
- у пераходны перыяд беларуская і руская, затым-пераход на беларускую як адзіную дзяржаўную 35,2%
- беларуская 13,9%
- цяжка адказаць 0,6%
Дзякуем кожнаму, хто ўзяў удзел у апытанні, і нагадваем, што тэрмін прыёму прапаноў для народнага праекта Канстытуцыі падоўжаны да 12 верасня.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter