Усе навіны

Незаконная улада супраць эканомікі і людзей

Архіў навін

Яўген Буры, адказны ў НАУ за эканоміку і фінансы, звярнуўся да чыноўнікаў, якія прынялі закон «Аб змяненні Падатковага кодэкса»:

— У першы дзень новага года так званая ўлада зрабіла свой падарунак беларусам. Рэжым увёў новыя падаткі, павысіў падатковыя стаўкі і адмяніў льготы — у тым ліку на лекі і дзіцячыя тавары. Многія чыноўнікі ўпарта ігнаруюць патрабаванні закона і заклікі да іх выканання. Яны наўмысна замоўчваюць негатыўныя наступствы змяненняў для людзей і эканомікі.

У прыярытэце — сляпое выкананне і падпарадкаванне. Прадстаўнікоў улады, якія распрацавалі і ўзгаднілі такія змены, можна смела называць антынароднай уладай.

У Беларусі 24 міністэрствы, 12 камітэтаў, 6 канцэрнаў, 22 іншыя дзяржаўныя арганізацыі і 13 вышэйшых органаў дзяржкіравання. Пры гэтым рэжыме нікому не дазволена ўстаць на абарону людзей. Але мы дакладна ведаем, што сярод чыноўнікаў ёсць годныя і сумленныя людзі, якія чакаюць зручнага моманту.

Усе службовыя асобы, хто выказаўся супраць, адмовіўся ставіць подпіс, даў адмоўнае заключэнне па ўнясенні зменаў у Падатковы кодэкс — паведаміце нам пра гэта. Усіх датычных да прыняцця законапраекта мы вызначым — і зробім гэту інфармацыю публічнай. Ініцыіруем ўнясенне ў санкцыйныя спісы кожнага, хто мае дачыненне да тэрору і генацыду. Усё гэта пекла зладзілі не пратэстоўцы, не апазіцыя, не вонкавыя фактары і не кавід — але і не толькі Лукашэнка.

Усім прыхільнікам рэжыму і нелегітымнай улады даўно пара засвоіць, што гэтыя падатковыя новаўвядзенні закрануць іх саміх і іх сем'і.

Усім грамадзянам і прадстаўнікам бізнэсу нагадваем: прыняты з парушэннямі закон не мае юрыдычнай сілы, яго выкананне не з’яўляецца абавязкам. Аднак вас будуць прымушаць яго выконваць. Звяртайцеся ў ініцыятыву «ЗаДело» , пішыце ў чат-бот НАУ, дасылайце матэрыялы ў «Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў». Давайце разам фіксаваць усіх выканаўцаў.

Па якім сцэнарыі рэжым рыхтуецца зладзіць канстытуцыйны пераварот на т.зв. Усебеларускім «народным» сходзе? Сумесна з суполкай *Сумленныя людзі мы падрыхтавалі кароткі агляд планаў Лукашэнкі на 11−12 лютага 2021 года.

Самы верагодны сцэнарый будучага перавароту, на думку НАУ, будзе развівацца наступным чынам.

1) Падрыхтоўка канстытуцыйнага перавароту
— Пад Лукашенку загадзя ствараецца (ці ўжо створаны) праект новай канстытуцыі.
— Праз мясцовыя выканкамі прызначаюцца дэлегаты сходу з надзейнай наменклатуры.

2) Правядзенне т.зе. УНС
— Ідзе імітацыя народнага абмеркавання, але рэальныя прапановы грамадзян не абмяркоўваюцца.
— Замест гэтага 2700 адборных прарэжымных дэпутатаў і чыноўнікаў ухваляюць на «народным сходзе» праект новай канстытуцыі.

3) Новая канстытуцыя
— Новую канстытуцыю без рэферэндумаў прымае падкантрольны Лукашэнку парламент.
— А так званы УНС, у адпаведнасці з ёй, становіцца крыніцай улады, якая замяняе волю грамадзян.

Нагадваем, што НАУ і *Сумленныя людзі ў бліжэйшы час дадуць план па супрацьдзеянні т.зв. УНС. Таксама мы хочам яшчэ раз папярэдзіць самапрызначаных дэлегатаў, што ваша згода на ўдзел у гэтым сходзе — гэта добраахвотная згода на саўдзел у злачынствах рэжыму. Наступствы якой не прымусяць сябе доўга чакаць.
«Лукашенка рыхтуе канстытуцыйны пераварот»

Кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў з заявай пра вельмі сур’ёзную небяспеку так званага Усебеларускага народнага сходу (т.зв. УНС) і паведаміў пра хуткае апублікаванну плана па супрацьдзеянні «лютаўскаму антынароднаму зборышчу».

Чым небяспечна т.зв. УНС?

Ідэя-фікс Лукашэнкі аб наданні т.зв. УНС статусу канстытуцыйнага органа і прыняцці паправак у Канстытуцыю нікуды не падзелася. Яна толькі перабралася ў чужыя вусны. Рэальны парадак т.зв. УНС — падрыхтоўка чарговага канстытуцыйнага перавароту, вынікам якога можа стаць афіцыйнае замацаванне чыноўнікаў і дэпутатаў як адзінай крыніцы ўлады замест нас з вамі.

Што дае падставы так лічыць?

1) У навінах, прэс-рэлізах і «меркаваннях» лаяльных рэжыму СМІ, дзяржструктур, прапагандыстаў і чыноўнікаў па-ранейшаму паміж радкоў праглядваецца ідэя памяняць Канстытуцыю паводле паправак, якія нібыта агучваюць «народныя прадстаўнікі» на дыялогавых пляцоўках. Пры гэтым афіцыйны парадак сходу старанна хаваецца.

2) На мерапрыемствы «Адкрытага дыялогу» пускалі толькі па спісах. А ў агучаных матэрыялах па выніках гэтых сустрэч няма ні слова пра рэальныя народныя патрабаванні.

3) Замест публічнага абрання дэлегатаў, згодна з Канстытуцыяй і Законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», адбываецца самапрызначэнне. Дэпутаты, чыноўнікі, прадстаўнікі праўладных грамадскіх аб’яднанняў, дзяржпрадпрыемстваў і гэтак далей у абыход закона выбіраюць самі сябе.

4) Відавочна, што падобны склад т.зв. УНС прызначаецца зверху і збіраецца выключна са сваіх з адной толькі мэтай — стаць новым канстытуцыйным органам, які рэжым у далейшым плануе выкарыстаць замест выбаршчыкаў.

Павел Латушка заклікае беларусаў не ігнараваць небяспеку т.зв. УНС, яго відавочную антынароднасць і нагадвае, што народ па-ранейшаму з’яўляецца адзінай крыніцай улады і перадаваць яе каму-небудзь не мае намеру.

План актыўнага процідзеяння т.зв. УНС, распрацаваны НАУ і Сумленнымі людзьмі, будзе абнародаваны ў бліжэйшыя дні. Ніводны з дэлегатаў «лютаўскага зборышча» не пазбегне адказу перад народам і законам.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter