Але гэта яшчэ не азначае, што рэжым Лукашэнкі зможа імі скарыстацца. Верагоднасць замарозкі доступу да рахунку SDR для нелегітымнага ўраду Беларусі вельмі высокая.
Рэжым гэта разумее і ўжо пачынае рэагаваць на нашу кампанію, заяўляючы, што «адмова ў пералічэнні ніяк не паўплывае на эканоміку краіны». Але мы ўжо праходзілі гэта з «санкцыямі, якія не працуюць».
На справе ж рэжым ведае: адмова ў доступе да сродкаў МВФ прывядзе да дэфолту. Таму ўжо прынятыя рашэнні МВФ аб эмісіі SDR і іх размеркаванні сярод краін-удзельніц — гэта пастка для Лукашэнкі.
Калі МВФ прыме рашэнне аб блякаваньні для рэжыму доступу да SDR, як гэта ўжо адбылося з Венесуэлай і М’янмай, ў трымальнікаў раней выпушчаных Беларуссю еўрааблігацый на суму $ 3,25 млрд адразу ж з’явіцца права патрабаванні іх датэрміновага пагашэння. Што ў сваю чаргу будзе азначаць аб’яву дэфолту па дадзеных аблігацыях.
Якія варыянты мае рэжым?
- Абвясціць аб банкруцтве і «дараваць ўсіх, каму ён павінен», уключаючы Расію (якую гэта, відавочна, не задаволіць);
- Канчаткова абмяняць усе свае даўгавыя абавязкi на суверэнітэт на карысць Расіі, якая прыме іх на сябе;
- Расплаціцца па даўгах за кошт ЗВР — золатавалютных рэзерваў краіны, рэальны памер якіх наўрад ці гэта дазволіць, бо мы ведаем, што ён моцна завышаны ў справаздачнасці Нацбанка.
Разгледзім 3 варыянт. Як хутка папоўніць ЗВР?
Адказ просты — за кошт валютных дэпазітаў грамадзян. Па афіцыйных дадзеных агульны аб’ём валютных укладаў у беларускіх банках на сённяшні дзень складае крыху больш за $ 5 млрд. Нават з улікам завышэння Нацбанкам гэтай лічбы прыкладна ў 2 разы — гэтых грошай пакуль дастаткова, каб тэрмінова расплаціцца з вонкавымі крэдыторамі.
Але для пачатку гэтыя грошы неабходна асвоіць. І ў рэжыма для гэтага ёсць даўно распрацаваныя схемы, якія ўключаюць «вялікае рабаванне банкаў», шэрыя схемы з «смеццевымі аблігацыямі» Агенцтва па кіраванні актывамі (АУА), а таксама Банка развіцця.
Прасцей кажучы, у выпадку адмовы рэжыму ў доступе да крэдытных сродках ад МВФ, ён у прымусовым парадку экспроприирует валютныя ўклады беларусаў, наўзамен выдаўшы укладчыкам беларускія рублі і аблігацыі АУА і Банка развіцця.
Як гэтаму супрацьстаяць?
Яшчэ ў сакавіку НАУ заклікала беларусаў да ўдзелу ў акцыі «Банкамат-абменнік-банк». Зараз, калі рэжым апынуўся ў пастцы МВФ, толькі ад нас залежыць, ці зможа ён з яе выбрацца за наш кошт.
- Не трымайце грошай на банкаўскіх картах — перайдзіце на наяўныя;
- Не захоўвайце грошы ў рублях — набывайце валюту;
- Выводзьце ўсе ўклады з банкаў, асабліва валютныя.
Рэжым на краі дэфолту. Ня дайце яму ператварыць вашы зберажэнні ў «залаты парашут».
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter