Далучайцеся да першага флэш-мобу акцыі #ЦветПротивТьмы
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне аб’явіла бестэрміновую акцыю #ЦветПротивТьмы (колер супраць цемры). Мы хочам вярнуць белы колер у жыццё беларусаў: у адзенні, на вуліцах, у анлайне — наогул усюды. І пачнем мы з белага колеру ў нашых сацыяльных сетках.
Мы прапануем:
1) Змяніць аватарку ў сацсетках на белы квадрат або на фота ў белым адзенні.
2) Апублікаваць у сацсетках белы квадрат або прастакутнік з тэгам #ЦветПротивТьмы.
3) Зрабіць і апублікаваць у сацсетках фатаграфіі ў белай вопратцы, на белым фоне і ці з іншымі белымі элементамі з тэгам #ЦветПротивТьмы. Хай белы колер стане звыклым для вашых фота ў сацыяльных сетках.
Далучайцеся да бестэрміновай акцыі #ЦветПротивТьмы. Уся інфармацыя пра акцыю сабрана на сайце NashKoler.com, дзе вы можаце не толькі даведвацца пра новыя флэшмобы, але і дзяліцца сваімі ідэямі.
Разгонам цемру разам!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter