Усе навіны

НЕ дню Расіі ў Беларусі! НЕ расійскім акупантам і іх марыянетцы Лукашэнку!

Архіў навін

11 чэрвеня расійскія акупацыйныя ўлады і марыянеткавы ўрад Лукашэнкі плануюць зладзіць у Менску вялікі канцэрт з нагоды дня Расіі


Прымаючы пад увагу, што:

1) Рэспубліка Беларусь падверглася акупацыі з боку Расіі пры поўным садзейнічанні Узброеных Сіл Беларусі і марыянеткавага ўрада Лукашэнкі, які выконвае функцыі акупацыйнай адміністрацыі;

2) у парушэнне нормаў міжнароднага права, двухбаковых дамоваў з Украінай, Канстытуцыі і ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь нашая краіна была выкарыстаная вайсковым агрэсарам-Расіяй як плацдарм для нападу на Украіну і па сённяшні дзень выкарыстоўваецца для ракетных і авія-ўдараў па ўкраінскай тэрыторыі, а марыянеткавы ўрад Лукашэнкі дае для гэтага ўсю неабходную інфраструктуру і падтрымку, што з’яўляецца прамым саўдзелам у ваеннай агрэсіі;

3) расійскія войскі і вайсковыя базы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі без згоды народа Беларусі;

4) пачынаючы з 24 лютага больш за 1500 беларусаў былі затрыманыя і рэпрэсаваныя за антываенныя акцыі пратэсту, ня менш за 60 затрыманняў адбылося ў рамках процідзеяння «рэйкавай вайне», арганізаванай беларускімі партызанамі для перашкоды свабоднаму перамяшчэнню расійскіх войскаў і вайсковых грузаў па беларускай тэрыторыі;

5) шэраг затрыманняў рэйкавых партызан быў праведзены з асаблівай і нічым не абгрунтаванай жорсткасцю, а менавіта — пасля затрымання памагатыя расійскіх акупантаў прастрэлілі затрыманым калені;

6) з мэтай запалохвання актыўных беларусаў, якія ўжо амаль 2 гады не спыняюць свой супраціў рэжыму Лукашэнкі, а сёння — і расійскім акупантам, 13 траўня Лукашэнка падпісаў закон, які дазваляе ўжываць смяротнае пакаранне ў выглядзе расстрэлу за «замах на ўчыненне актаў тэрарызму», што ва ўмовах прававога дэфолту развязвае рэжыму Лукашэнкі рукі для ўзмацнення жорсткасці палітычнага тэрору і ўвядзення «ўзаконенай» практыкі забойстваў беларусаў па палітычных матывах;

7) колькасць палітычных зняволеных у Беларусі працягвае штодня расці і на сённяшні дзень складае больш за 1200 чалавек, шэраг з якіх, пачынаючы з 24 лютага, былі затрыманыя менавіта за супрацьдзеянне расійскай ваеннай агрэсіі, у тым ліку — за перадачу дадзеных аб перамяшчэнні расійскіх войскаў і тэхнікі телеграм-каналу «Беларускі Гаюн»;

8) марыянеткавы ўрад Лукашэнкі зрабіў больш жорсткім курс на русіфікацыю беларусаў і вядзе актыўную кампанію па знішчэнні беларускамоўных выдавецтваў і кнігарняў;

9) беларускія праўладныя СМІ і прапагандысцкія тэлеграм-каналы фактычна кантралююцца расійскімі прапагандыстамі.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне лічыць катэгарчына недапушчальным намер расійскіх акупантаў і іх памагатых у асобе марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі правесці святкаванне дня Расіі ў Беларусі; выказвае рашучы пратэст супраць дадзенага намеру і заклікае ўсіх жыхароў Мінска і іншых беларускіх гарадоў байкатаваць любыя прымеркаваныя да дня Расіі мерапрыемствы, актыўна процідзейнічаць іх прапагандзе ўсімі даступнымі спосабамі і прадпрымаць любыя іншыя дзеянні для зрыву плана расійскіх акупантаў па правядзенні дня Расіі ў Беларусі.

Мы заклікаем усіх нашых міжнародных партнёраў публічна падтрымаць нашу пазіцыю, антываенную і антыакупацыйную барацьбу народа Беларусі і яшчэ раз падкрэсліваем важнасць і неабходнасць афіцыйнага міжнароднага прызнання факту расійскай акупацыі Беларусі, прызнання ўрада Лукашэнкі марыянеткавым урадам і вайсковым агрэсарам, а таксама задзейнічання ўсіх даступных інструментаў ціску на Расію і марыянеткавы рэжым Лукашэнкі з мэтай спынення расійскай акупацыі Беларусі, вываду ўсіх расійскіх войскаў з тэрыторыі нашай краіны, спынення сілавога ўтрымання ўлады рэжымам Лукашэнкі і яго існавання як палітычнага суб’екта.

Ні дня агрэсара-Расіі ў Беларусі!
Не расійскай акупацыі! Не марыянеткаваму рэжыму Лукашэнкі!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter