Усе навіны

Грамадзянін Лукашэнка хоча выкарыстаць "рэферэндум", каб знайсці сабе легітымнасць

Актуальныя навіны

Грамадзянін Лукашэнка хоча выкарыстоваць «рэферэндум», каб знайсці сабе легітымнасць. Але сваімі дзеяннямі мы яму гэтага не дазволім


Сапраўды, дыктатар паспрабуе паказаць прыгожую карцінку як унутры краіны, так і за яе межы. Спакойны «рэферэндум» без нашых актыўных дзеянняў будзе пададзены як праява даверу грамадзян, як знак нашай згоды з тым, што Лукашэнка ў стане вывесці краіну з крызісу. Але беларусы ўжо ведаюць, што гэта не так.

І не толькі беларусы: кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Мас ужо назваў «фарсам» канстытуцыйную рэформу, прапанаваную Аляксандрам Лукашэнкам. Адказны за шматбаковую дыпламатыю НАУ Уладзімір Астапенка тлумачыць, чаму рэжыму не атрымаецца нікога ўвесці ў зман.

— Намер правесці «рэферэндум» — гэта чарговая спроба рэжыму выбудаваць хлуслівы фасад нібыта легітымнай улады, які будзе прыкрываць сістэматычныя і масавыя парушэнні правоў чалавека і беспрэцэдэнтны гвалт супраць беларускага народа.

Сусветныя дэмакратычныя стандарты, у тым ліку прынятыя ў Савеце Еўропы, сцвярджаюць, што прамая дэмакратыя магчымая і эфектыўная толькі ў выпадку стварэння перадумоў для вольнага волевыяўлення грамадзян. Відавочна, што калі ў краіне «не да законаў», казаць аб наяўнасці ўмоў для правядзення асэнсаванага і сумленнага рэферэндуму не прыходзіцца.
Перакананы, што любым спробам рэжыму «сканструяваць» бачнасць легітымнасці трэба даваць рашучы адпор. Зрабіць бюлетэнь несапраўдным — гэта легальная магчымасць паказаць сістэме і ўсяму свету, што беларусы не давяраюць рэжыму, які незаконна ўтрымлівае ўладу ў краіне, і патрабуюць правядзення новых і сумленных выбараў, — кажа Уладзімір Астапенка.

Як не даць нелегітымнай улады ўсіх падмануць:

  1. Прыйсці на выбарчыя ўчасткі.
  2. Паставіць крыжыкі насупраць усіх прапанаваных у бюлетэні варыянтаў і зрабіць фота.
  3. Апусціць бюлетэнь у скрыню для галасавання і адправіць фота платформе «Голас».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter