Усе навіны

Партызаны ў Беларусі зраўнялі з зямлёй чыгункі, каб перашкодзіць расійскаму войску

Архіў навін

Артыкул Паўла Латушкі ў нідэрландскім выданні NOS


Арыгінал артыкула ў NOS

У Беларусі ідзе «рэйкавая вайна». Хакеры і чыгуначнікі паралізуюць рух цягнікоў, узрываючы размеркавальныя шчыткі, адключаючы сігналы і ўзломваючы ІТ-сістэмы. Гэтыя дзеянні прыводзяць да спынення цягнікоў або да неабходнасці ўручную перамяшчаць іх па ўчастку шляху з хуткасцю смаўжа.

Дзякуючы такім партызанскім дзеянням чыгуначным партызанам удаецца сарваць расійскае ўварванне ва Украіну. Пастаўкі зброі, паліва і харчавання войскам на паўночным усходзе Украіны ў асноўным ажыццяўляюцца праз чыгуначную сетку саюзніка Расіі - Беларусі. Аднаўленне аслабленых батальёнаў вакол Кіева і Чарнігава таксама абцяжарана з-за чыгуначнай вайны.

Наступствы для сусветнага гандлю таксама значныя. Новы Шаўковы шлях, чыгуначны маршрут паміж Кітаем і Еўропай, праходзіць проста праз Беларусь. Па дадзеных фінансавага інфармацыйнага агенцтва Bloomberg, летась па гэтай чыгуначнай лініі было перавезена амаль 1, 5 мільёна кантэйнераў, што складае каля 4% ад агульнага аб’ёму гандлю паміж Кітаем і Еўропай.


«У некалькіх рэгіёнах спалены размеркавальныя шчыткі і часова блакіраваліся ўчасткі шляху», — сказаў лідэр беларускай апазіцыі Павел Латушка. З 2009 па 2012 год ён займаў пасаду міністра пры Лукашэнку, але пазней адвярнуўся ад дыктатара. «Мы імкнемся ўсяляк падтрымліваць партызан. Яны паказваюць, што насельніцтва не падтрымлівае вайну».


Доўгі час улады не каментавалі дыверсійныя акцыі. Аднак сама меней 38 чыгуначнікаў былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў тэрарыстычных актах. Уздоўж трасы арганізавана дадатковае патруляванне. Telegram-канал актывістаў-чыгуначнікаў быў названы «экстрэмісцкім».

На гэтым тыдні былі апублікаваныя відэазапісы, на якіх арыштаваныя чыгуначнікі «прызнаюцца» ва ўдзеле ў акцыях сабатажу. Беларускія ўлады вядомыя тым, што запісваюць падобныя «відэа з прызнаннямі» пад ціскам.


«У Беларусі ёсць гісторыя дыверсій на чыгунцы», — кажа Павел Латушка. «Падчас Другой сусветнай вайны, наступ нацысцкай Германіі супраць Савецкага Саюза на беларускай тэрыторыі быў сарваны партызанамі, якія ўзрывалі чыгуначныя масты і пераезды. Усе ў Беларусі ведаюць пра так званую рэйкавую вайну 1943 года», — кажа ён.

«Цяперашнія дзеянні адрозніваюцца», — кажа Латушка — «Мы не падвяргаем людзей небяспекі, мы проста перашкаджаем працы ваеннага транспарту».


Сабатаж у 2022 годзе адбываецца не толькі на зямлі. Значную частку чыгуначнай вайны вядуць «Кіберпартызаны» — група з 35 хакераў, якія выводзяць са строю цэлыя сістэмы або заражаюць іх віруснымі праграмамі. Кіберпартызаны дзейнічаюць ужо некалькі гадоў, і раней ім удалося ўзламаць, у прыватнасці, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Беларускія ўлады наўрад ці ў стане адбіць кібератакі. У краіне быў вялікі сектар інфармацыйных тэхналогій, але пасля пратэстаў, звязаных з ашуканскім перавыбраннем Лукашэнка, многія ІТ-спецыялісты адвярнуліся ад рэжыму або пакінулі краіну. Пасля закрыцця анлайн-продажу квіткоў на цягнік запатрабавалася два тыдні, каб сістэма зноў запрацавала.

«Супраціў Расеі не абмяжоўваецца чыгункай. Ва Украіне добраахвотнікі з Беларусі таксама прымаюць актыўны ўдзел у барацьбе супраць расейскага войска. Супраціў на чыгунцы не азначае, што апазіцыя Лукашэнка становіцца больш жорсткай», — кажа лідэр апазіцыі Латушка. «Мы абяцаем змагарам супраць расейскай агрэсіі, што іх не будуць пераследваць, як толькі Лукашэнка будзе зняты і дэмсілы прыйдуць да ўлады».

Кіберпартызаны заяўляюць, што яны адкрыты для перамоваў з уладамі Беларусі. «Калі ім патрэбен трэк для вываду ваеннай тэхнікі з Украіны, мы будзем супрацоўнічаць», — сказалі яны.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter