Гэта балючы ўдар па і без таго хісткай фінансавай стабільнасці дыктатуры, а для ўтрымання ўлады вельмі патрэбныя грошы. Іх крыніцай могуць мімаволі стаць банкі, у чыім распараджэнні, нягледзячы на масавы адток сродкаў, застаюцца істотныя сумы, якія належаць беларусам.
Захоўваць назапашванні ў беларускіх банках і раней было рызыкоўна. Яшчэ ў жніўні ў іх пачаліся праблемы з ліквіднасцю. Вядомыя выпадкі выняцця каштоўнасцяў з банкаўскіх вочак. Цяпер жа перспектыва таго, што хутка банкі акажуцца цалкам няздольнымі выконваць абавязацельствы перад кліентамі, становіцца ўсё больш рэальнай. І з-за ўзаемаадносін з прадпрыемствамі, якія ўжо трапілі і яшчэ патрапяць пад санкцыі і не змогуць разлічвацца па крэдытах. І з-за нежадання трэціх бакоў фінансаваць беларускія банкі па прычыне нелегітымнасці ўлады.
Хочам звярнуцца да кліентаў беларускіх банкаў. Яшчэ не позна выратаваць свае ашчаджэнні. Зніміце грошы з картак, перавядзіце іх у валюту, пакуль рэжым не ўвёў абмежаванні на валютныя аперацыі. Тэрмінова забярыце з банка дэпазіт: рызыкі нашмат перавышаюць той сціплы даход, які вам абяцаюць. Захаваўшы свае грошы, вы таксама паскорыце падзенне рэжыму і, як следства, стабілізацыю палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Тут жа звяртаемся да супрацоўнікаў банкаў. Як і ўсе беларусы, вы можаце наблізіць дзень, калі дыктатура саступіць месца дэмакратыі і краіна зможа пачаць развівацца, а не працягне каціцца ў прорву. Сыдзіце на паўнавартасны ці «італьянскі» страйк, на бальнічны ці ў адпачынак. Не перашкаджайце вываду сродкаў кліентамі. Памятайце: калі банкі акажуцца ў крытычным становішчы, вы ўсё роўна можаце пазбавіцца працы, і чым даўжэй будзе цягнуцца крызіс, тым горш будзе і асабіста для вас, і для ўсёй Беларусі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter