Усе навіны

"Час прымаць палітычныя рашэнні. Час несці за іх адказнасць. І час дзейнічаць!»

Архіў навін

Павел Латушка прапанаваў дэмсілам вызначыць стратэгічныя кірункі ціску для хутчэйшага падзення рэжыму


Мы перакананыя, што для пераадолення крызісу ў гэтых умовах востра стаіць неабходнасць выпрацоўкі адзінай стратэгіі на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву — на ўнутраным і знешнім напрамках.

Змест праграмных прапаноў НАУ:


1) кароткі аналіз бягучай сітуацыі;

2) стратэгічныя задачы на знешнім кірунку:

  • непрызнанне Лукашэнкі і яго ўрада,
  • прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным,
  • нарошчванне санкцыйнага ціску;

3) Процідзеянне спробам інкарпарацыі Беларусі з боку Расеі, страты суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны;

4) стратэгічныя задачы на ўнутраным кірунку:
  • арганізацыя і правядзенне забастоўкі,
  • рэалізацыя мабілізацыйнага плана «Перамога», арганізацыя партызанскага і падпольнага руху, інфармацыйная праца;

5) прапановы НАУ па канкрэтных дзеянняў для вырашэння знешніх і ўнутраных задач.

Сярод ключавых прапанаваных рашэнняў мы асабліва вылучаем:


  • Неабходнасць стварэння Беларускай дэмакратычнай платформы для максімальна шырокай камунікацыі і каардынацыі дзеянняў па актыўным парадку дня;
  • Неабходнасць склікання Кангрэса беларусаў для прыняцця рашэння аб стварэнні альтэрнатыўных інстытутаў улады.

Таксама мы прапануем шэраг іншых канкрэтных ініцыятыў і дзеянняў для вырашэння пазначаных стратэгічных задач і рэалізацыі 3 народных патрабаванняў.
З поўным зместам праграмных прапаноў НАУ вы можаце азнаёміцца як у прымацаваным відэароліку, так і ў апублікаваным праграмным дакуменце.

Час дзейнічаць. Жыве Беларусь!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter