⠀
На прэс-канферэнцыі выступяць:
-Павел Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і член прэзідыума Каардынацыйнага савета;
-Лена Жываглод, каардынатар супольнасці *Сумленныя людзі і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення;
-Валерый Кавалеўскі, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах;
-Вольга Кавалькова, член прэзідыума Каардынацыйнага савета і сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»;
-Анатоль Лябедзька, кіраўнік Грамадскай канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе;
-Леў Марголін, член рабочай групы па фарміраванні праекта Канстытуцыі Грамадскай канстытуцыйнай камісіі;
-Валерый Журакоўскі, член рабочай групы па фарміраванні праекта Канстытуцыі Грамадскай канстытуцыйнай камісіі;
-Андрэй Курэйчык, член асноўнага складу Каардынацыйнага савета.
⠀
Спікеры:
-растлумачаць важнасць канстытуцыйнага рэферэндуму ў цяперашняй сітуацыі ў Беларусі;
-прэзентуюць апошнюю на дадзены момант рэдакцыю праекта Канстытуцыі Новай Беларусі, распрацаванага Грамадскай канстытуцыйнай камісіяй, і раскажуць пра яе ключавыя палажэнні;
-падзеляцца падрабязнасцямі пра створаную супольнасцю *Сумленныя людзі платформу *Сумленны выбар і пра кампанію «Народная Канстытуцыя», галоўная мэта якой — дамагчыся вынясення на рэферэндум праекта Асноўнага Закона, які ўлічвае рэальныя інтарэсы беларусаў.
⠀
Прэс-канферэнцыя пройдзе ў анлайн-фармаце і будзе трансліравацца на YouTube-канале *Сумленных людзей.
Пачатак: 12 ліпеня, 12:30 па мінскім часе.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter