Усе навіны

Банк развіцця трапіў пад санкцыі ЕЗ

Архіў навін

Еўразвяз сінхранізуе санкцыі супраць суверэннага доўгу Беларусі з Злучанымі Штатамі


На фоне трывожных падзей апошніх дзён, практычна незаўважанай прайшла навіна аб пашырэнні санкцый ЕЗ супраць беларускіх банкаў. Асобнай увагі заслугоўвае з’яўленне ў санкцыйным спісе ЕЗ Банка Развіцця.

Чаму гэта важна?


Мы ўжо паведамлялі, што ў 2022 годзе Банк развіцця мае намер выпусціць аблігацыі на рэкордную суму ў 1 мільярд даляраў. Пры гэтым мы адзначалі, што Банк развіцця разам з Мінфінам знаходзяцца пад санкцыямі ЗША супраць суверэннай доўгу, што робіць аблігацыі Банка развіцця «смеццевым актывам», а любога іх пакупніка — мішэнню для другасных санкцый.

Рашэнне Еўрасаюза аб пашырэнні санкцый і ўключэнні ў спіс Банка развіцця — гэта важны крок да сінхранізацыі санкцый ЕС і ЗША. І новы сігнал патэнцыйным пакупнікам: любыя здзелкі з аблігацыямі Лукашэнка — гэта зона павышанага рызыкі.

Значыць Банк развіцця адменіць выпуск сваіх смеццевых аблігацый?


Ва ўмовах санкцый такі выпуск сапраўды страціў ўсялякі сэнс для прыцягнення знешняга фінансавання.

Для ператварэння гэтай макулатуры ў жывыя грошы ў рэжыму засталося толькі 2 варыянты:

  1. Спроба выхаду з імі на Маскоўскую біржу. Аднак мы ўжо папярэдзілі Расею аб наступствах выдзялення рэжыму Лукашэнкі любых пазык — у гэтым выпадку мы будзем дамагацца прымянення да крэдытораў і інвестараў другасных санкцый ЗША. А ва ўмовах расейскай агрэсіі дадзеная перспектыва больш чым верагодная.
  2. Прымусовы продаж аблігацый беларускім камерцыйным банкам. У гэтым выпадку на куплю аблігацый пойдуць грошы, якія ляжаць на нашых банкаўскіх рахунках і ўкладах. Гэта і ёсць «вялікае рабаванне беларусаў», аб якім неаднаразова папярэджвалі раней. Улічваючы падзеі апошніх дзён такое рабаванне можа здарыцца ў любы момант.

Што рабіць, каб не страціць свае грошы?


Пастаянна здымаць усе грошы з карткі і зачыніць усе свае ўклады, калі яны ў вас ёсць. І пастарацца купіць столькі валюты, колькі дазваляюць вашы магчымасці.

Прыйшоў час ратаваць свае грошы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter