Сапраўднай мэтай пасадкі самалёта з’яўлялася затрыманне вядомага беларускага блогера Рамана Пратасевіча, якому ў Беларусі пагражае найвышэйшая мера пакарання.
Дадзены інцыдэнт нельга назваць інакш як паветраным пірацтвам і міжнародным тэрарыстычным актам. Мы патрабуем, каб гэты інцыдэнт быў неадкладна разгледжаны міжнароднай супольнасцю і міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі ICAO на прадмет часовага прыпынення авіязносін над тэрыторыяй Беларусі.