Гэта значыць, што першая частка нашага супольнага плана па зрыве «антынароднага зборышча» пачалася — і нам патрэбна ваша дапамога.
Навошта мы збіраем інфармацыю аб т.зв. УНС і як гэта звязана са зрывам яго планаў?
Раскрыццё парадку дня і дэананімізацыя дэлегатаў зборышча — гэта 2 ключавыя фактары для яго зрыву.
1) Афіцыйная парадак дня т.зв. УНС нідзе не апублікаваны. З якімі фінальнымі прапановамі выйшлі з «дыялогавых пляцовак» самапрызначаныя дэлегаты — застаецца толькі здагадвацца. Мы здагадваемся. І выдатна разумеем, чым пагражае цяперашняе замоўчванне парадку дня.
Але сюрпрызаў не будзе. Мы даведаемся праўду і зробім яе публічнай. Так мы не дазволім нелегітымнай уладзе аб’явіць аб сваіх антыканстытуцыйных рашэннях постфактум.
2) Акрамя таго, мы збіраем інфармацыю і аб кожным «дэлегаце». Мы бачым, як «адкрыта і галосна» адбываецца іх вылучэнне і выбары. І як нелегітымныя ўлады «спяшаюцца» падзяліцца з народам публічнымі спісамі яго т.зв. прадстаўнікоў. Але мы не дазволім гэтым спісам пыліцца ў нетрах выканкамаў і «грамадскіх арганізацый». Усіх «герояў» народ пазнае ў твар. Ім прыйдзецца зразумець, што замест туманнай калектыўнай адказнасці іх чакае адказнасць персанальная.
Як вы можаце дапамагчы нам на гэтым этапе?
Дасылайце ўсю вядомую вам інфармацыю ў бяспечную форму *Сумленных людзей: УНС.
Упэўненыя, што сярод вас ці вашых знаёмых ёсць людзі, якім даступныя непублічныя дадзеныя аб т.зв. УНС. Усе яны вельмі важныя, бо дапамогуць нам вывесці гэтае антынароднае зборышча на чыстую ваду і расказаць праўду пра яго ўсім беларусам.
Абавязкова падзяліцеся спасылкай на форму са знаёмымі. Асабліва з тымі, хто працуе ў органах улады.
А калі вы — адзін з дэлегатаў т.зв. УНС, наша форма дасць вам шанец зафіксаваць адмову ад удзелу і не сутыкнуцца з наступствамі, якія, у адваротным выпадку, наступяць ужо ў бліжэйшы час.