Усе навіны

Прыпыненая сертыфікацыя прадпрыемстваў лясной прамысловасці

Архіў навін

Беларусь і Расію пазбавілі права экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі


8 сакавіка 2022 года Міжнародны савет дырэктараў FSC (Міжнародная арганізацыя, якая адказвае за захаванне стандартаў ва ўпраўленні лясамі), прыняў рашэнне прыпыніць сертыфікацыю на экспарт прадукцыі дрэваапрацоўкі і лясной гаспадаркі Беларусі і Расіі.

Рашэнне ўступае ў сілу з 14 сакавіка. Падставай для прыняцця гэтай пастановы сталі агрэсія Расеі і Беларусі ў дачыненні да Украіны, а таксама рэпрэсіі ў дачыненні да работнікаў гэтай сферы ў Беларусі.

Пасля праведзенага аналізу было вырашана часова прыпыніць сертыфікацыю ў Беларусі. Гэта рашэнне будзе мець эфект анулявання бягучай сертыфікацыі прадпрыемстваў у Беларусі без магчымасці набыцця новых сертыфікатаў, што прыпыняе экспарт прадукцыі лясной прамысловасці.

Выдача сертыфікатаў можа быць адноўленая, як толькі абставіны ў Беларусі дазволяць праводзіць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі без шкоды для бяспекі ўцягнутых асоб і прыпынення агрэсіі ў дачыненні да Украіны.

Папярэдняе расследаванне па вышэйпаказаных абставінах было праведзена НАУ сумесна з журналістамі Белсат і Нехта.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter