Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі: адказваем на пытанні аб праекце НАУ па рэфармаванні органаў унутраных спраў
⠀
Мы атрымалі ўжо сотні водгукаў пра распрацаваны НАУ праект рэформы органаў унутраных спраў. Акрамя таго, да нас паступае мноства пытанняў па тэме, што толькі пацвярджае: ахова правапарадку тычыцца кожнага.⠀
Для зручнасці мы аб’ядналі найбольш частыя, актуальныя і вострыя пытанні пра рэформу ў спецыяльным раздзеле на сайце праекта — Strazhi.com — і сёння публікуем першы блок адказаў.
⠀
Ці не заўчасна НАУ занялося пытаннем рэформы ОУС? Як шмат часу можа запатрабаваць рэалізацыя асноўных ідэй праекта? Чаму рэбрэндынг міліцыі, у тым ліку і яе перайменаванне, — гэта важна? Ці не будзе азначаць абнародаванне памеру заробкаў супрацоўнікаў ОУС парушэнне таямніцы асабістага жыцця?
⠀
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце тут.
⠀
Збор водгукаў і дыскусія вакол рэформы тым часам працягваюцца. Адпраўляйце нам думкі і пытанні пра праект праз форму зваротнай сувязі на сайце Strazhi.com, а таксама дзяліцеся сваім меркаваннем ў сацыяльных сетках з тэгам #NAUreformaovd.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter