Усе навіны

Канферэнцыя НАУ у Нюрнбергу дапаможа ўзмацніць прававы ціск на рэжым па ўсіх напрамках

Архіў навін

Ужо больш года НАУ і іншыя дэмакратычныя сілы Беларусі вядуць работу па трох напрамках міжнародна-прававога ціску на рэжым.


Прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным. Дасягненне палітычных мэтаў гвалтоўным шляхам (вызначэнне тэрарызму) даўно стала адзінай ідэалогіяй рэжыму. Таму юрыдычная логіка ў гэтым пытанні адназначная — Лукашэнка павінен быць прызнаны тэрарыстам.

Універсальная юрысдыкцыя. Дзясяткі тысяч беларусаў прайшлі праз катаванні і знявагі, арганізаваныя на дзяржаўным узроўні. Канвенцыя супраць катаванняў, якую падпісала і Беларусь, адназначна кажа, што дзяржавы-ўдзельніцы гэтай канвенцыі могуць расследаваць такія злачынствы незалежна ад месца іх здзяйснення.

Міжнародны трыбунал. Увосень 2020 года спецдакладчык АБСЕ заклікаў стварыць асобны міжнародны орган для прыцягнення вінаватых у катаваннях у Беларусі. І нам трэба працягваць дамагацца таго, каб такі трыбунал быў арганізаваны.

Чацвёрты напрамак — афіцыйнае непрызнанне Лукашэнкі і яго ўрада. Аб непрызнанні вынікаў выбараў і нелегітымнасці Лукашэнкі заявілі многія краіны. Але за гэтым не было адмовы прызнаваць дыктатара і яго ўрад дэ-юрэ і дэ-факта. Калі мы гэтага даможамся, то зможам змясціць рэжым у рэальную палітычную і эканамічную ізаляцыю. Вось толькі некаторыя наступствы непрызнаньня: дэнансацыя міжнародных пагадненняў, заключаных рэжымам. Страта для яго доступу да рэсурсаў МВФ і іншых фінансавых інстытутаў. Страта магчымасці выпускаць каштоўныя паперы на міжнародных рынках. Паскарэнне працэсу прызнання рэжыму тэрарыстычным.

Прававая канферэнцыя ў Нюрнбергу, якую НАУ правядзе 11 кастрычніка, збярэ юрыстаў, палітыкаў і праваабаронцаў. Разам мы абмяркуем вопыт прававога ціску па ўсіх напрамках і зацвердзім план дзеянняў, які наблізіць правасуддзе над тэрарыстам і яго памагатымі.

Наша мэта — прымусіць міжнародныя прававы

Вы можаце дапамагчы арганізаваць прававую канферэнцыю праз PayPal.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter