Важна! Чат-бот не збірае вашыя значныя асабістыя дадзеныя. Вам не трэба будзе пакідаць ваш тэлефон, пошту, імя і дакладны адрас. Калі ў вас запрошваюць нейкія з гэтых дадзеных, то вы патрапілі на фэйк, ні ў якім разе не пакідайце там свае дадзеныя.
Пасля збірання інфармацыі праз чат-бот Сітуацыйна-аналітычны центр з улікам колькасці ўдзельнікаў, іх рэсурсаў і навыкаў зробіць канкрэтны план дзеянняў для кожнай групы. Масавасць — залог поспеху плана «Перамога», таму кожны мусіць распавесці пра яго сваім сябрам, суседзям ды знаёмым.
Гэта спосаб эфектыўна і з адказнасцю выкарыстоўваць агульныя сілы, каб кожны мог выканаць заданне і быць карысным у патрэбны момант. На сайце вы знойдзеце адказы на частыя пытанні аб плане «Перамога». Не забывайцеся карыстацца VPN.
Далучайцеся да плана «Перамога» ды распавядайце аб ім іншым жыхарам Беларусі!
Telegram-bot плана «Перамога»
Сайт плана
E-mail САЦ
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter