Усе навіны

Сэр Тоні Блэр супраць удзелу рэжыму ў вайне

Архіў навін

Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр уважліва сочыць за развіццём вайны паміж Расіяй і Украінай і выказаў удзячнасць Паўлу Латушку за своечасовае і карыснае інфармаванне наконт ролі рэжыму Лукашэнкі ў ваенным канфлікце.

У рамках кампаніі «Putin’s puppet, Alexander Lukashenko, must be punished», Народнае антыкрызіснае ўпраўленне накіравала довады і доказы саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў ваенных дзеяннях супраць Украіны ў офіс былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра.

Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр уважліва сочыць за трагічнымі падзеямі ў рэгіёне, ён пагадзіўся з прадстаўленымі НАУ аргументамі і ўжо робіць захады па стрымліванні рэжыму Лукашэнкі ад удзелу ў актыўнай фазе наземнай аперацыі і яшчэ большай эскалацыі канфлікту.

Сэр Тоні Блэр назваў зварот своечасовым і карысным, і выказаў спадзяванне на далейшае атрыманне дадатковай інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі ад каманды НАУ.

Раней каманда НАУ ужо атрымала адказы ад былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Гордана Браўна і офіса Міністэрства замежных спраў, па справах садружнасці і міжнароднага развіцця (FCDO) Вялікабрытаніі.

Артыкул «Putin's puppet, Alexander Lukashenko, must be punished» у сусветных СМІ:

«The New European» (United Kingdom) — пераклад артыкула
«IL FOGLIO» (Italy)

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter