Усе навіны

Лукашэнка - фэйкавы медыятар

Архіў навін

Ні ў якім выпадку нельга дапусціць, каб Лукашэнка ўзяў на сябе ролю «медыятара». Лукашэнка — агрэсар і ўдзельнік вайны супраць Украіны. Дыктатар спрабуе выкруціцца. Важна, каб Захад не купіўся на гэтую фэйкавую медыяцыю.

Для нас важна падзяляць беларусаў і дыктатара. Мы змагаемся ўжо паўтара года супраць рэжыму Лукашэнкі.

Лукашэнка стаў рэальным інструментам у руках Пуціна пасля 9 жніўня 2020 года.
Еўразвяз здзейсніў геапалітычную памылку ў 2020 годзе, калі не падтрымаў актыўна сотні тысяч беларусаў, якія выйшлі на вуліцу ў знак пратэсту.

Лукашэнка — ваенны злачынец. Ён нясе абсалютна раўназначную адказнасць перад беларускім і ўкраінскім народамі за ўсе тыя злачынствы, якія ён здзейсніў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter