Вадзім Пракоп’еў даў інтэрв'ю Сцяпану Пуціле
Вадзім Пракоп’еў, адказны за пытанні бяспекі, МУС і Мінабароны ў Народным Антыкрызісным Упраўленні, даў інтэрв'ю Сцяпану Пуціле
- Чаму перамога пратэсту блізка: «Як сказаў Цэслер, працягваем «Дажымкі»: трэба выходзіць, нягледзячы на стомленасць і сезон. Перамога побач! Чаму? Нас шмат, мы больш крэатыўныя, больш разумныя і больш матываваныя, чым людзі Лукашэнкі. Так, у сілавікоў ёсць зброя, але яны не гатовыя яе выкарыстоўваць, а калі выкарыстаюць, то атрымаюць «вялікую колькасць злых мужчын». Партызанская вайна пры такіх суадносінах пройгрышныя для рэжыму. Спадзяюся, што мы абыдземся мірным ціскам.
- Усе супраць Лукашэнкі: «Лукашэнка акружаны з усіх бакоў, у тым ліку з боку Расіі. Пуцін імкліва губляе сімпатыі беларускага народа. Пуцін вельмі хоча вырашыць беларускую праблему, але не гатовы пайсці на варыянт, калі вуліца зносіць дыктатара. Хутчэй ён дамовіцца з элітамі».
- Што будзе, калі пратэст не пераможа: «Мы прайграем, калі толькі самі вельмі захочам. Калі мы не пераможам, то атрымаем калгаснае рабства. Калі не пераможам, нашы паплечнікі сядуць надоўга, мы ім здрадзім».
- План перамогі: «Усё проста: яшчэ больш аб’ядноўваемся, не спыняем унутраны і знешні ціск. Лукашэнка пантарэз і будзе блефаваць: дэманстраваць, што ён па-ранейшаму кіруе краінай. Але на яго баку не будзе інтэлектуальных сіл і патэнцыялу. Гэта ўлада можа толькі прыцягваць нікчэмнасць. З намі ўвесь цывілізаваны свет, нават у Расіі канчаецца цярпенне, а падтрымліваць дыктатуру вельмі дорага».
- Пытанні Наталлі Качанавай, Генадзю Казакевічу і іншым: «У Беларусі здзяйсняліся палітычныя забойствы? Вы згодныя, што калі б не ссінелыя пальцы Лукашэнкі, то не было б забойстваў і пакут? Ці разумееце вы, што вы таксама саўдзельнікі злачынстваў?».
- Пра сілавікоў: «Там 10% адчайных садыстаў; 20% - сведкі, якія бачылі, але не ўмешваліся; 69% - тыя, каму гэта ўсё [гвалт, катаванні і парушэнне закона] не падабаецца; і 1% залатых людзей, якія сышлі з органаў».
- Прапанова Наталлі Эйсмант, прэс-сакратару Лукашэнкі: «Ваш гаспадар збаяўся выйсці на баксёрскі рынг, але яшчэ ёсць магчымасць выратаваць годнасць. Прапаную абмен: забірайце мяне ў закладнікі і выпускайце усіх палітвязняў».
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter