Кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся з паслом Іспаніі ў Варшаве Франсіско Хаўерам Санабрыя Вальдэрамай
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанне важнасці выпрацоўкі стратэгіі ЕС па вырашэнні рэгіянальнага крызісу, які ўзнік з-за дзеяньняў Лукашэнкі. Павел Латушка перадаў паслу копіі раней накіраваных НАУ зваротаў да кіраўнікоў міністэрстваў фінансаў і замежных спраў Іспаніі па магчымым прыняцці аднаго з рашэнняў:
1) накладання санкцый у дачыненні да Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў Беларусі;
2) непрызнаньня рэжыму Лукашэнкі і яго ўрада і давядзенне гэтай пазіцыі ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі Іспаніі да МВФ;
3) прызнання рэжыма Лукашэнкі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй.
Гэта дасць магчымасць блакаваць доступ нелегітымнаму ўраду Лукашэнкі да сродкаў МВФ.
Таксама амбасадару перадалі адкрыты зварот у ЮНЕСКА аб рэпрэсіях у сферы культуры ў Беларусі.
Яшчэ адной тэмай абмеркавання стала ліквідацыя Беларускага камітэта арганізацыі ICOMOS, якая займалася аховай гісторыка-культурнай спадчыны.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter