Усе навіны

Папраўкі для беларусаў у польскім заканадаўстве

Архіў навін

14 красавіка адбылася сустрэча працоўнай групы дэмакратычных сіл пры МУС Польшчы, у якую ўваходзіць Офіс Святланы Ціханоўскай, Цэнтр беларускай салідарнасці і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. У Міністэрстве пацвердзілі змены ў бягучым заканадаўстве.

Гуманітарныя ВНЖ і гуманітарныя візы плануецца выдаваць усім грамадзянам Беларусі, якія маюць у гэтым патрэбу, незалежна ад таго, прыехалі яны на тэрыторыю Польшчы з Украіны пасля 24 лютага альбо прыехалі ў краіну па іншых абставінах. Галоўная мэта — дапамога беларусам, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне.

Распрацоўка і наладжванне працэдуры выдачы гуманітарных візаў на тэрыторыі Польшчы і гуманітарных ВНЖ займе каля 2 месяцаў. Гэтыя дакументы будуць выдавацца не толькі ў Варшаве, але і ў іншых гарадах Польшчы.

15 красавiка Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон, дзякуючы якім беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя віды на жыхарства і гуманітарныя візы ў Польшчы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter