Усе навіны

Дайджэст: 4 -17 кастрычніка

Архіў навін

Нюрнберг для Лукашэнкі, непрызнанне рэжыму, далейшы лёс народнага праекта Канстытуцыі і актуальны спіс дзеянняў для супраціву дыктатуры


НАУ правяло ў Нюрнбергу прававую канферэнцыю па прыцягненню да адказнасці датычных да гвалту і рэпрэсій супраць беларусаў асоб, у тым ліку Лукашэнкі. Набірае абароты кампанія па адначасовым непрызнанні дзеючага ўрада на міжнародным узроўні і прызнанні яго тэрарыстычнай арганізацыяй. Грамадская Канстытуцыйная камісія прадставіла народны праект Канстытуцыі, і зараз мы разам вырашым, што рабіць у рамках канстытуцыйнай рэформы далей. Чарговы агляд апошніх навін нашай працы — у дайджэсце.

І, па традыцыі, спіс актуальных актыўнасцяў для набліжэння нашай агульнай перамогі:
  • падрабязна азнаёмцісяз народным праектам Канстытуцыі і прайдзіце апытанне аб дакуменце і далейшых дзеяннях у рамках канстытуцыйнай рэформы;
  • падтрымайце нашу дзейнасць і дзейнасць іншых дэмакратычных сіл фінансава;
  • удзельнічайце ў плане «Перамога» і падрыхтоўцы страйку, прыцягвайце сваіх знаёмых і калег;
  • здыміце грошы з карт, забярыце дэпазіты з банкаў і купіце валюту на ўсе свабодныя сродкі, па максімуме скараціце спажыванне падакцызных тавараў і ўтрымайцеся ад дарагіх пакупак;
  • запішыцеся на «Сусветны Кангрэс Беларусаў 2.0» у якасці валанцёра або дэлегата;
  • паспрыяйце пашырэнню экспазіцыі Музея Вольнай Беларусі - паведаміце нам праз чат-бот @NAUsupport, калі ў вас ёсць сведчанне барацьбы нашага народа за свабоду ў 2020−2021 гадах.

Нюрнберг для Лукашэнкі


11 кастрычніка ў нямецкім Нюрнбергу, дзе праходзілі суды над нацысцкімі злачынцамі, адбылася арганізаваная НАУ прававая канферэнцыя. Яе ўдзельнікі - прадстаўнікі дэмакратычных сіл, уключаючы Паўла Латушку і Святлану Ціханоўскую, юрысты, адвакаты і палітыкі з Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Францыі, ЗША і Грузіі, а таксама ахвяры рэпрэсій — падпісалі дэкларацыю аб далейшых дзеяннях для прыцягнення да адказнасці тых, хто стаіць за гвалтам і беззаконнем у Беларусі, і прызнанні рэжыму тэрарыстычным.

НАУ сумесна з іншымі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянамі працягне прыкладаць усе намаганні для таго, каб рэжым Лукашэнкі быў адначасова не прызнаны як палітычны суб’ект і быў прызнаны як тэрарыстычная арганізацыя, а замяшаныя ў антынародных дзеяннях як мага хутчэй панеслі пакаранне.

Знешнія палітычны і эканамічны ціскі


Еўрапарламент упэўненай большасцю галасоў-506 з 674-прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі і далейшых кроках па вырашэнні крызісу ў Рэспубліцы. У дакумент увайшлі ўсе прапановы НАУ, накіраваныя, у прыватнасці, на:
  • прымяненне прынцыпу універсальнай юрысдыкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і яго памагатых, а таксама стварэнне Міжнароднага суда adhoc па Беларусі;
  • узмацненне санкцыйнага ўздзеяння на рэжым;
  • супрацьдзеянне патэнцыйнай страце незалежнасці Беларусі і парушэнню яе суверэнітэту Расіяй.

Дарэчы, у першым жа пункце рэзалюцыі прысутнічае — упершыню з боку Еўрапарламента — тэзіс аб афіцыйным непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі. Гэта-пазітыўны сігнал аб тым, што мы з вамі рухаемся ў правільным кірунку!

Непрызнанне рэжыму


Беларусы выйшлі ў розных кутках свету на пікеты за афіцыйнае непрызнанне кіраўніцтвам сваіх краін Лукашэнкі і ягонага ўрада, а таксама прызнанне дыктатара і ягонага атачэнне тэрарыстамі. Акцыі прайшлі ў Стакгольме, Вільні, Празе, Беластоку, Батумі, Вроцлаве, Таронта, Варшаве, Атаве і іншых гарадах. На пікетах праводзіўся збор подпісаў пад петыцыяй з адпаведнымі патрабаваннямі.
Кіраўнік НАУ Павел Латушка прыняў удзел у мітынгу за непрызнанне Лукашэнкі ў нямецкім Франкфурце-на-Майне.

Універсальная юрысдыкцыя


Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк і кіраўнік партнёр польскага адвакацкага бюро KOPEC & ZABOROWSKI Мацей Забароўскі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Юрыдычная кампанія будзе аказваць бязвыплатную падтрымку пацярпелым ад палітычнага пераследу беларусам у рамках універсальнай юрысдыкцыі. Прадстаўнік НАУ ўжо перадаў у бюро матэрыялы пацярпелых у жніўні 2020 года з доказамі датычнасці канкрэтных сілавікоў да катаванняў.

Разам з KOPEC & ZABOROWSKI мы таксама:
  • пададзім новыя заявы аб катаваннях у Беларусі ў прававыя структуры Польшчы
  • будзем дамагацца выкліку на допыты падазраваных і іх аб’явы ў міжнародны вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола
  • збіраць дадатковыя сведчанні злачынстваў супраць беларускага народа і наяўнасці ў дзеяннях рэжыму Лукашэнкі прыкмет тэрарызму.

Народная Канстытуцыя


Грамадская Канстытуцыйная камісія прэзентавала народны праект Канстытуцыі, створаны на базе праекта Канстытуцыі новай Беларусі пры актыўным удзеле грамадзян. Любы жадаючы можа азнаёміцца з поўным тэкстам дакумента па адрасе Kanstytucyja.online.

Акрамя таго, да 31 кастрычніка кожны можа прыняць удзел у новым апытанні датычна канстытуцыйнага парадку ў цэлым і народнага праекта Канстытуцыі ў прыватнасці. Разам мы павінны вырашыць, ці гатовы атрыманы ў нас дакумент да вынясення на рэферэндум і якімі павінны быць нашы далейшыя дзеянні ў рамках рэформы наогул. Аддаць свой голас можна ў чат-боце платформы *Сумленны выбар у Telegram або Viber.

Музей Вольнай Беларусi


Экспазіцыя Музею Вольнай Беларусі працягвае пашырацца. Сярод новых экспанатаў - гумавая куля, якой у першую ноч пасля выбараў, з 9 на 10 жніўня 2020 года, быў паранены 30-гадовы гісторык Аляксандр Канецкі. Кулю Аляксандр забраў з сабой з вайсковага шпіталя ў якасці своеасаблівага сувеніра-і вырашыў, што яна павінна стаць часткай не толькі асабістай, але і агульнай гісторыі беларускага народа.
Дзякуем Аляксандру за дапамогу ў напаўненні Музея і заклікаем усіх, хто валодае патэнцыяльнымі экспанатамі, няхай гэта будзе фізічнымі або лічбавымі, паведаміць нам пра гэта ў чат-бот @NAUsupport.

Сусветны Кангрэс Беларусаў 2.0


«Беларусы Замежжа» анансавалі правядзенне «Сусветнага Кангрэса Беларусаў 2.0», у якім можа паўдзельнічаць кожны-у якасці гледача, дэлегата або валанцёра арганізацыйнага камітэта. Мерапрыемства адбудзецца ў анлайне — на YouTube-канале «Беларусаў Замежжа» 30 кастрычніка, на ім мы абмяркуем найбольш важныя пытанні нашай Радзімы. Калі ў вас ёсць жаданне дапамагчы ў яго падрыхтоўцы альбо стаць прадстаўніком сваёй супольнасці або, напрыклад, вуліцы, неабходныя для рэгістрацыі спасылкі Вы знойдзеце ў тэксце гэтай публікацыі.

Першы «Сусветны Кангрэс Беларусаў» сабраў больш за 150 спікераў і панэлістаў. У анлайне за ім сачылі больш за паўмільёна чалавек.

Час дзейнічаць разам!


Перамога над дыктатурай — справа кожнага з нас. Прапануем вам:
  • прачытаць народны праект Канстытуцыі на сайце Kanstytucyja. online і выказацца з яго нагоды на платформе *Сумленны выбар;
  • аказаць фінансавую падтрымку НАУ і іншым дэмакратычным структурам;
  • далучыцца да плана «Перамога» і страйкавага руху;
  • абналічыць ўсе грошы, адклікаць дэпазіты з банкаў і канвертаваць свабодныя сродкі ў валюту, адмовіцца ад падакцызных тавараў і дарагіх набыткаў;
  • падаць заяўку на ўдзел у «Сусветным Кангрэсе Беларусаў 2.0» у ролі валанцёра або дэлегата;
  • перадаць экспанат у Музей Вольнай Беларусі, звязаўшыся з намі праз чат-бот @NAUsupport.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter