Усе навіны

Па якім баку жалезнай заслоны застанецца Беларусь?

Архіў навін

Прадстаўнік НАУ Юрась Губарэвіч у эфіры 24 канала


Лукашэнка апошнім часам нагадвае загнанага ў кут звера. Ён мяняе сваю рыторыку літаральна кожныя тры дні, разумеючы, чым скончыцца для Расіі вайна з Украінай. Дыктатар спрабуе знайсці для сябе апраўданне свайго саўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Відавочна, што вынікі праведзенага саміту АДКБ не задаволілі ні Пуціна, ні Лукашэнку. Краіны АДКБ не гараць жаданнем умешвацца ў вайну і яны не стануць саюзнікамі ні рэжыму Пуціна, ні рэжыму Лукашэнкі.

Усе манеўры Лукашэнкі для адцягнення ўвагі ад сваіх ваенных злачынстваў накіраваныя на ўнутранага спажыўца — трэба пасылаць беларускаму грамадству сігналы, што ўяўная ваенная пагроза з боку Украіны застаецца, таму трэба мабілізаваць вайскоўцаў у Беларусі.

Аднак беларускія вайскоўцы не хочуць ваяваць за чужыя інтарэсы і беларусам не атрымліваецца прахарчаваць прапагандай — большасць з іх усё яшчэ супраць вайны з Украінай.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter