Усе навіны

Дайджэст: 7 - 27 сакавiка

Архіў навін

Заява па факце акупацыі, ціск на рэжым, сустрэчы на ​​высокім узроўні і інфармацыйная праца


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне 16 сакавіка выступіла з заявай па факце акупацыі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй і падрыхтавала інструкцыю «Як зрабіць так, каб увесь свет даведаўся, што беларусы супраць вайны?». Таксама НАУ ініцыявала кампанію «Ні цэнтра на вайну!» па прыпыненні дзейнасці замежных кампаній і пастаўшчыкоў паслуг у Беларусі ў рамках антываеннага руху беларусаў.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў гутаркі з дэпутатамі Еўрапейскага парламента: з былым Прэм’ер-міністрам Літвы, еўрапейскім дэпутатам Андрусам Кубілюсам, былым Міністрам замежных спраў, еўрадэпутатам Радаславам Сікорскім, дакладчыкам па пытаннях Беларусі ў Еўрапейскім парламенце Петрасам Аўстравічусам. Кіраўнік НАУ правёў сустрэчы з Міністрам замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і паслом Чэхіі ў Польшчы Якубам Дзюрам.

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудой, Міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім, Міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Рау, Маршалам Сейма Эльжбетай Вітэк.

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка па запрашэнню амерыканскага боку прысутнічалі на выступе прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Адбылася гутарка з Прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Павел Латушка правёў гутаркі з кіраўніцтвам Сената Польшчы, кіраўніком канцылярыі Прэм’ер-міністра Міхалам Дворчыкам, Міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыям Кулябой і Міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым, а таксама з прадстаўнікамі дзярждэпартамента ЗША. Усе суразмоўцы адзначылі, што дыктатар Лукашэнка немінуча панясе адказнасць за найгрубейшае парушэнне міжнароднага права і прадастаўленне тэрыторыі Беларусі для агрэсіі ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да Украіны.

Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення правялі рабочую паездку ў Кіеў. Яны правялі сустрэчы з прадстаўнікамі батальёна імя Каліноўскага і з кіраўніцтвам і дэпутатамі Вярхоўнай Рады.

НАУ працягвае працу, скіраваную на абмежаванне любых міжнародных кантактаў афіцыйных прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Пасля забароны наведвання штаб-кватэры Рады Еўропы і пазбаўлення акрэдытацыі прадстаўніка рэжыму, аналагічнае рашэнне прынятае Еўрапарламентам. Таксама камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне аб прыпыненні ўсіх адносін з Беларуссю ў сувязі з саўдзелам у агрэсіі Расіі ў адносінах да Украіны.

Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ далі інтэрв'ю наступным замежным і беларускім СМІ: Украіна 24, 1+1, Washington post, Rzeczpospolita, Радыё Рацыя, Белсат, Маланка, Polsat news, TVN 24, Republika, wp. pl, TVP info, «Папулярная палітыка», Nexta, БДМ, Рэальная Беларусь, FreeДом і многім іншым.

25 сакавіка кіраўнік НАУ у Беластоку прыняў удзел у акцыі ў Дзень Волі, а 26 сакавіка ў маршы ў гонар Дня Волі ў Варшаве. Павел Латушка падчас свайго выступу падкрэсліў, што немагчыма ўявіць незалежную Беларусь без незалежнай Украіны, а незалежную Украіну без незалежнай Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter