Эканамічныя санкцыі ЕС супраць рэжыму і падтрымка моладзі
Кіраўнік НАУ Павел Латушка атрымаў ліст ад Жазэпа Барэля — Вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі. Галоўнае:
- У адпаведнасці з нашым падыходам, мы прымаем дадатковыя санкцыйныя спісы фізічных і юрыдычных асоб, уключаючы мэтавыя эканамічныя санкцыі, пра якія будзе абвешчана ў самы бліжэйшы час.
- ЕС разгледзіць ініцыятыву Паўла Латушкі і каманды НАУ па міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па Беларусі.
- У рамках новай праграмы дапамогі Беларусі «EU4Belarus: Салідарнасць з народам Беларусі» ЕС падае дадатковую фінансавую дапамогу на падтрымку моладзі, у тым ліку праз праграму стыпендый для студэнтаў і маладых спецыялістаў, якія пацярпелі ад палітычнага крызісу ў Беларусі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter